Калегі віншуюць Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў
Калегі-праваабаронцы перадаюць віншаванні Алесю Бяляцкаму, які вымушаны сустракаць свой дзень народзінаў у зняволенні. 25 верасня кіраўніку “Вясны” спаўняецца 49 гад
оў, большасць з якіх ён прысвяціў праваабарончай дзейнасці.
Жанна Літвіна і Беларуская асацыяцыя журналістаў:
“Дарагі спадар Алесь!
Віншуем з Днём нараджэння!
Галоўнае зараз – зберагчы сябе фізічна і маральна, не згубіць прысутнасці духу, пачуцця гумару, веры ў лепшае. І памятаць, што жыццё даўжэйшае за ўсе выпрабаванні.
Трымайцеся!
Вашы БАЖаўцы”.
Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта:
“Дарагі сябра!
Шкада, што ты не можаш адсвяткаваць свой дзень народзінаў у цеснай сяроўскай кампаніі. Ты зараз за кратамі, і гэта вялікі боль для нас усіх. Але, я спадзяюся, ты адчуваеш падтрымку мноства людзей, якім ты і твае паплечнікі з “Вясны” дапамагалі ў няпростыя для іх часы.
Ты нашмат майнецшы за тых, хто цябе пераследуе, і маральная перавага на тваім баку. Веру, што гэта дае табе сілы годна трымацца ў такой няпростай сітуацыі.
Спадзяюся, што ты хутка будзеш з намі, зможаш адсвяткаваць дзень народзінаў разам з сябрамі, і, што найгалоўнае, зможаш працягваць сваю працу на карысць усёй Беларусі”
Раіса Міхайлоўская, кіраўнік “Цэнтра па правах чалавека”:
“Калі дзесьці далёка за мяжой я гавару, што я праваабаронца з Беларусі, мне ў першую чаргу нагадваюць пра Алеся Бяляцкага. Без перабольшваньня, Алесь – гэта твар беларускай праваабароны. Гэта чалавек, які ніколі не паддаецца ніякім амбіцыям. І ў той жа час ягоная роля ў праваабарончым руху Беларусі - неацэнная. Гэта чалавек справы, слова, прынцыпу і справядлівасці.
Я віншую Алеся з Днём нараджэння і ў першую чаргу хачу пажадаць яму здароўя і стойкасці. Спадзяюся, што гэтыя цёмныя часіны хутка пройдуць, а выпрабаванні, якімі надзяліў яго лёс, не зломяць, а толькі ўмацуюць яго.
Зразумела, вельмі шкада, Алесь, што сёння ты не з намі, але мы ўсе вельмі спадзяемся на тваё хутчэйшае вызваленне. Самыя цёплыя, добрыя словы ад Цэнтра па правах чалавека Алесю Бяляцкаму! З Днём нараджэння!”
Гары Паганяйла, старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта:
"Дарагі Алесь, віншую з Днём народзінаў!
Трымайся! Мы - разам з табой. Табе не займаць мужнасці, і я спадзяюся, што ўсё скончыцца добра. За цябе змагаюцца многія вядомыя людзі, тваім лёсам занепакоена ўся праваабарончая супольнасць, і ўсе мы спадзяемся, што неўзабаве ты зноў будзеш на волі.
Здароўя табе! Працягвай займацца фізічнай культурай цела таксама, як ты гэта рабіў заўсёды да таго, што здарылася, працаваць над тымі дакументамі і кнігамі, якія ты задумаў. І я думаю, што мы хутка сустрэнемся. Яшчэ раз - з Днём народзінаў!"
Іна Кулей, кіраўнік камітэта дапамогі рэпрэсаваным “Салідарнасць”:
“Алесь, дарагі! Любім цябе вельмі!
Я жадаю, каб свае дні народзінаў ты больш ніколі не сустракаў за кратамі, а толькі з сябрамі. Упэўненая, што так і будзе заўсёды. Мы з табою! Чакаем!
Жыве Беларусь!”
Алена Танкачова, кіраўнік “Цэнтра прававой трансфармацыі”:
“Алесь! Ад усёй душы віншую цябе з Днём нараджэння! Нягледзячы на тое, што зараз ты знаходзішся ў тым месцы, якое не дазваляе нам убачыцца – у мяне ёсць уражанне, што мы ўсё адно побач. Таму што вялізная колькасць людзей думае пра цябе, вялізная колькасць людзей непакоіцца пра цябе, вялізная колькасць людзей захапляецца тваёй мужнасцю і паслядоўнасцю.
Жадаю табе высокага творчага патэнцыялу, паколькі воляю лёсу ў цябе з’явіўся вольны час, і выкарыстаць гэтую магчымасьць для напісання ўсяго задуманага табой, усяго, на што не хапала часу ў адкрытай прасторы. А яшчэ – настрою на хутчэйшы выхад, дзеля гэтага мы ўсе зараз працуем і усе гэтага чакаем.
Абдымаю і з Днём нараджэння!”
Барыс Звозскаў, сябра праўлення “Прававой ініцыятывы”:
“Віншаваньне Алесю Бяляцкаму я хацеў бы перадаць тэлеграфным стылем, у той манеры, якая звыклая для мене і, акрамя таго, прымушае людзей думаць:
ПЗДР ЗДР БЗ БШ БЛ БУ.
БЗ.”
Людміла Гразнова, кіраўнік “Праваабарончага альянсу”:
“Нягледзячы на тое, што Алесь зараз сядзіць “за решеткой в темнице сырой”, мы ўсе пра яго размаўляем, пра яго думаем. Цяперашняя сітуацыя для яго – часовая. Ён выйдзе з яшчэ большым досведам і сацыяльным капіталам, зможа больш важка ўплываць на сітуацыю ў Беларусі.
Таму я магу яму пажадаць не адчайвацца, мацаваць сваё здароўе, быць пазітыўным, быць аптымістам. І хутка мы яго пабачым на волі!”
Алег Волчак, кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Прававая дапамога насельніцтву”:
"леся я ведаю даўно, з 98-га года: калі я быў дэпутатам гарсавета, ён прыйшоў ад "Вясны" і сказаў, што міліцыя падчас мітынгаў мучыць людзей і трэба неяк разабрацца з гэтым. І вось з тых часоў мы абараняем ад катаванняў, уздымаем пытанні па правах чалавека, але ніколі не думалі, што сітуацыя можа так абвастрыцца і праз столькі гадоў пасля нашага знаёмства ён можа апынуцца ў турме. Я лічу, што так здарылася таму, што Алесь заўсёды быў вельмі актыўны, усюды паспяваў - і адсочваць сітуацыю на міжнароднай праваабарончай арэне, і ў Беларусі дапамагаць шмат каму. А за апошнія два гады "Вясна" заслужыла вельмі вялікі аўтарытэт. Вядома, такія праваабаронцы - гэта бяльмо для праваахоўнай сістэмы, якая ставіць перад выбарам: або маўчаць, або турма.
Таму я хачу пажадаць Алесю трываласці, упэўненасці, што ён не адзін. І я думаю, што ён чалавек мужны і ведае, што ўсе мы з ім, і рана ці позна ён будзе разам з намі".
Post new comment