Стан здароўя Дзмітрыя Уса хвалюе родных
Палітзняволенага Дзмітрыя Уса перавялі з Магілеўскай калоніі ў медсанчастку СІЗА на Валадарскага. Як паведаміла жонка былога кандыдата ў прэзідэнты Яўгенія Ус, у выніку працы медыцынскай камісіі яе мужу змянілі групу інваліднасці з трэцяй на другую. Зараз Дмітрый Ус праходзіць далейшае абследванне.
28 верасня яго вазілі на магнітна-рэзанансную тамаграму ў суправаджэнні галоўнага лекара турмы на Валадарскага і непасрэдна начальніка турмы. На днях вязня павінен агледзіць спецыяліст высокага узроўня.
Адвакат Дзмітрыя Уса звярнуўся з патрабаваннем высвятліць сапраўдны стан здароўя зняволенага і даць адказ родным, наколькі ён патрабуе неадкладнага і сур'ёзнага лячэння. Маці палітвязня змагла атрымаць 30-хвіліннае спатканне з сынам. Паводле яе слоў Дзмітрый Ус выглядае вельмі схуднелым і стомленым.
Post new comment