Праваабаронцы супраць абмяжоўвання правоў беларусаў

20 незалежных беларускіх грамадскіх арганізацый і рухаў падпісаліся пад зваротам, накіраваным 24 кастрычніка ў Канстытуцыйны суд з нагоды прыняцця паправак у беларускае заканадаўства.

Падставай для афіцыйнага зварота сталі праекты Закона “Пра ўнясенне зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Пра масавыя мерапрыемствы ў Рэспубліцы Беларусь”, Закона “Пра ўнясенне дадаткаў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі  Беларусь» (у прыватнасці, у законы “Пра палітычныя партыі”, “Пра грамадзкія аб’яднаньні”, у Крымінальны кодэкс і Кодэкс пра адміністратыўныя парушэньні), а таксама ўнясенне на разгляд праекта Закона «Пра ўнясенне зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Пра органы дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь".
 
Гэтыя дакумэнты былі прынятыя Палатай прадстаўнікоў 3 кастрычніка 2011 году і  зацверджаныя Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 21 кастрычніка 2011 году.
 
 Унясенне паправак у закон аб масавых мерапрыемствах Міністэрства ўнутраных спраў ініцыявала летам, калі па ўсёй Беларусі штотыдзень праводзіліся акцыі маўклівага пратэсту грамадзянаў, ня згодных з палітыкай кіраўніцтва краіны.


У экспертызе, якую падрыхтавалі яшчэ 13 кастрычніка  беларускія праваабарончыя арганізацыі адзначаецца, што папраўкі супярэчаць ня толькі беларускаму заканадаўству, але і Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і міжнародным абавязанням Рэспублікі Беларусь.
Бо правядзенне сходаў, мітынгаў ды іншых акцый, любая сустрэча людзей, у тым ліку семінары, школы, кансультацыі, можа трапляць пад фармальную забарону.

У
  заяве беларускіх праваабаронцаў быў заклік адхіліць законапраекты, якія абмяжоўваюць правы і свабоды беларусаў.
 Аднак на
 Савет Рэспублікі гэтыя заўвагі не паўплывалі.


Назіральная місія Камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі таксама ўслед за беларускімі праваабаронцамі адрэагавала на апошнія заканадаўчыя ініцыятывы ў Рэспубліцы Беларусь, якія абмяжоўваць дзейнасць грамадзянскай супольнасці: 


“Ўвядзенне гэтых заканадаўчых нормаў ня будзе “садзейнічаць рэальнаму забеспячэнню бяспекі грамадзянаў Беларусі, а накіравана выключна на абарону інтарэсаў асобных структур дзеючай улады”.

Па меркаванні Камісіі, “гэтыя нормы ня толькі нясуць пагрозу для дзейнасці грамадзянскіх арганізацый Беларусі, але і ствараюць дадатковыя перашкоды для ажыццяўлення маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі міжнароднымі назіральнікамі”.
 
 Аўтары заявы падкрэсліваюць сувязь паміж крымінальным пераследам старшыні праваабарончага цэнтры “Вясна” Алеся Бяляцкага і ягонага намесніка Валянціна Стэфановіча і высоўваннем гэтых законатворчых ініцыятываў.
Па іх меркаванні, увядзенне жорсткіх санкцыяў за атрыманне замежнага фінансавання на грамадзянскую дзейнасць падкрэслівае палітычную матывацыю справаў супраць праваабаронцаў.

У заяве, падпісанай кіраўніком Міжнароднай місіі Андрэем Юравым, таксама адзначаецца, што прыняцце гэтых заканатворчых ініцыятываў супярэчыць абавязальніцтвам, якія ўзяла на сябе Беларусь у сфэры правоў чалавека і чалавечага вымярэння бяспекі. Пры гэтым аўтары заявы нагадваюць, што прадстаўнікі Беларусі, якія прымалі ўдзел у нарадзе АБСЭ па чалавечым вымярэнні, якая адбылася ў Варшаве ў канцы верасня, публічна абвяшчалі пра выкананне гэтых абавязальніцтваў.



Камісія патрабуе ад Канстытуцыйнага суду і кіраўніка Беларусі прыняць меры, якія 13 кастрычніка 2011 прапанаваныя шэрагам праваабарончых арганізацыяў Беларусі, каб не дазволіць гэтым законапраектам уступіць у сілу.
 
 Аўтары заявы таксама звяртаюцца да Савета міністраў і Нацынаяльнага сходу РБ з патрабаваннем у далейшым пры распрацоўцы і разглядзе законапраектаў такога кшталту абмяркоўваць іх з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і міжурадавымі арганізацыямі, сябрам якіх з’яўляецца Беларусь (найперш ААН і АБСЭ), а таксама накіроўваць гэтыя законапраекты на экспертызу ў Эўрапейскую камісію за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія).


Камісія патрабуе ад дзяржаваў-удзельніц АБСЭ разглядзець на сустрэчы Міністэрскай рады АБСЭ ў Вільні 6-7 снежня 2011 году пытанне пра прыпыненні сяброўства Рэспублікі Беларусь у арганізацыі да моманту яе вяртання да супрацоўніцтва з інстытутамі АБСЕ ў сфэры чалавечага вымярэння і выканання рэкамендацый даклада па выніках “Маскоўскага мэханізму”.

Нагадаем, Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі створаны
  прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацый краінаў прасторы АБСЭ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацый. Камітэт ажыццяўляе маніторынг і міжнародны кантроль за сітуацыяй з ажыццяўленьнем фундаментальных правоў чалавека, станам праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый у Беларусі.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.