У Берасцейскім універсітэце наспявае бунт
У лістападзе на старонках дзяржаўнай гарадской газеты "Вячэрні Брэст"з’явілася інтэрв’ю з рэктарам БрДУ імя А. С. Пушкіна. З яго вынікае, што М. Э. Часноўскі лічыць “свой” універсітэт ледзь не лепшым украіне.
Аднак студэнты і выкладчыкі так не лічаць.
Першы прарэктар БрДУ імя А. С. Пушкіна Канстанцін Красоўскі публічна, на вучоным савеце выказаў сваю нязгоду з палітыкай кіраўніцтва ВНУ і падаў у адстаўку. Рэктар пракаментаваў выступ Красоўскага ў прэсе, аб чым пазней, напэўна, пашкадаваў, бо на сайт “ВБ” пачалі паступаць каментарыі, дзе студэнты і былыя студэнты, выкладчыкі і былыя выкладчыкі, проста людзі, чый лёс якім-небудзь чынам быў звязаны з гэтай навучальнай установай, распавялі ўсю праўду пра рэктара і універсітэт:
- Гэта жах, а не універсітэт. Часноўскі ператварыў яго ў ПТВ. Некаторымі факультэтамі кіруюць людзі, якія не маюць ніякіх да іх адносін і нават профільнай вышэйшай адукацыі (затое блізкія да сям’і рэктара). Прыклады такіх таварышаў ўсім вядомыя – на слыху. А вось прыстойных і разумных выкладчыкаў выціскаюць з універсітэта, ствараючы невыносныя ўмовы. На іх месца прыходзяць бездары, якія не могуць звязаць двух слоў, “плаваюць” на ўласных лекцыях, але дагаджаюць перадрэктаратам – таму і застаюцца, – піша Ігар.
- Рэктар Берасцейскага дзяржаўнага універсітэта – не тое што не спрыяе пашырэнню светапогляду студэнтаў, іхняму удзелу ў міжнародных праграмах, а ўсяляк перашкаджае,- адзначае нядаўняя студэнтка Кацярына.
У маім выпадку, ён забараніў разам з дэканам філалагічнага факультэта мне ўдзельнічаць у студэнцкай праграме “Work & Travel”, якая прадугледжвала моўную практыку ў ЗША на працягу лета. “Што ты там забылася ў Амерыцы гэтай? Чаго едзеш туды?” – пыталіся ў 2 галасы“кіраўнік” універсітэта і дэкан філфака, свята упэўненыя ў тым, што ангельскай мове нідзе лепш немагчыма навучыцца, акрамя як у Берасцейскім універсітэце.
А потым ўсяляк спрабавалі пакараць мяне за непадпарадкаванне і паездку ў Амерыку насуперак іх наказу нікуды неехаць. Маёй аднагрупніцы, разумнай і вельмі рознабаковай дзяўчыне, якая прайшла адбор для паўгадавой стажыроўкі ў адным з еўрапейскіх універсітэтаў, вышэйназваныя 2 чалавека проста не падпісалі пагадненне. Шматлікія іншыя ініцыятыўныя маладыя людзі, якія цікавяцца чымсці, якія шукаюць сябе,- не атрымліваюць ва ўніверсітэце падтрымкі, стымулявання, а натыкаюцца на незлічоныя перашкоды. І не ўсім хапае магчымасці і сіл працягнуць самастойна пачаты шлях.
Хтосьці ў выніку ціску з боку адміністрацыі проста здаецца і губляе ініцыятыву. Хтосьці потым бясконца шкадуе аб выпушчанай магчымасці набыць нейкія новыя навыкі, веды і вопыт. Шкадуе, што пайшоў вучыцца менавіта ў гэты універсітэт, дзе ініцыятыва караецца і працэс станаўлення навучэнца ўсяляк тармозяць, а то і проста перарываюць.
Рэктарам не можа быць чалавек, які навязвае разам са сваім колам набліжаных дэвіз “Сядзіце ціха і не высоўвайцеся нікуды!” – падсумоўвае былая студэнтка філфака.
- Так, гэта ўсё праўда. І па якой прычыне па праграмах абмену ездзяць толькі дзеці дэканаў, выкладчыкаў і прарэктараў? З іншага боку, да нас таксама прыязджаюць студэнты па абмене … З Таджыкістана … Далёка гэтаму універсітэту да еўрапейскага! Спадзяюся, што ў вельмі хуткім часе адміністрацыя універсітэта зменіцца і да кіравання прыйдуць па-сапраўднаму творчыя асобы, – дадае іншы чытач, які паставіў подпіс VP.
- У пушкінскім універсітэце галоўная праблема ў тым, што рэктар сваёй палітыкай прывёў да таго, штодэканы моўчкі прызнаюць статус-кво і згаджаюцца з ім. Больш за тое,мяркуюць, што так яно і трэба, яно і ў радасць ім. Парадуемся за іх, – так адкаментаваўдадзеную сітуацыю адзін з чытачоў ВБ.
- А што Вы хочаце ад дэканаў? Яны такія ж людзі як усе ў гэтай краіне. І калі большасць вакол “маўчыць і далей, мудра разважаючы, што жыць-та трэба” і зміраюцца са становішчам у краіне, то чаму Вы вырашылі, што дэканы будуць чымсьці адрознівацца ад усяго беларускага народа? ВНУ – гэта краіна ў мініяцюры. І досвед і паводзіны, набытыя ў звычайным жыцці, ўсё пераносяць на свае працоўныя месцы – працягнуў Л.І.
- А лепшага ў нашай краіне чакаць не даводзіцца, калі ўсе кіраўнікі, зверху да нізу прызначаюцца ў абмен на асабістую адданасць, прафесіяналізм нікому не патрэбны. Разумным і прыстойным няма выбару, яны не вытрымліваюць і сыходзяць або становяцца такімі ж ад безвыходнасці. Застаюцца бездары, якім важны не вынік а месца. Так яны і кіруюць гэтым хаасам, бачны парадак толькі звонку, а ў сярэдзіне няма ні адзінства, ні павагі, ні сяброўства. Так лягчэй захоўваць сваё месца і ўладу. Выраджаецца не толькі навука і культура, выраджаецца нацыя. Людзей ставяць перад сур’ёзным выбарам: ці працуеш і маўчыш, ці забудзь пра кар’еру і нават працу. Большасць выбірае першае і апускае краіну ў вялікую прорву, – піша былы студэнт.
Але адгукнуліся й людзі, якіх дадзеная сітуацыя цалкам задавальняе:
- Вельмі добры ВНУ. Можна атрымаць “скарынку” аб вышэйшай адукацыі кожнаму, хто пажадае, зыходзячы з прахадных балаў. Гэта ж “крута”, – маючы жаданне і грошы, быць з вышэйшай адукацыяй.
Некаторым ўсё роўна, што адбываецца за сценамі ВНУ:
- Што тут крытыкаваць нейкага рэктара! Новы будзе ці стары, мясцовы ці дасланы – аніякай прынцыповай розніцы!
Аднак большасць лічыць, што «рэктар і рэктарат ў цэлым абавязаны падаць у адстаўку»:
- Часноўскага патрэбна было звальняць яшчэ чатыры-пяць гадоў таму, калі “Брэсцкі Кур’ер” напісаў пра зімовы ледніковы перыяд у універсітэце: студэнты і выкладчыкі мерзлі без ацяплення і сядзелі ў аўдыторыях ў шапках і куртках, а Часноўскі тым часам, як высветлілася, будаваў сабе вялізную кватэру, - абураецца Алена.
- Часноўскі абавязаны ў самы кароткі тэрмін пакінуць сваё месца працы, патлумачыўшы гэта простай прычынай: не справіўся са службовымі паўнамоцтвамі, - робіць высновы чытач Кароўеў.
Некаторыя прапаноўвалі «адправіць усю гэтую перапіску поштай у адміністрацыю А.Г. Лукашэнка”.
Пасля з’яўлення некалькіх дзесяткаў каментарыяў рэдакцыя ВБ спыніла дыскусію на сайце.
Таму, калі Вам ёсць яшчэ што-небудзь дадаць – калі ласка. Наш сайт гатовы спрыяць працягу дыскусіі пра лёс Брэсцкага універсітэта .
Post new comment