10 снежня Міжнародны Дзень правоў чалавека

Ўсеагульная дэкларацыя правоў чалавека была прынятая Генеральнай Асамблеяй ААН 10 снежня 1948 году. З 1950 году гэты дзень адзначаецца ва ўсім свеце як Дзень правоў чалавека.
 
Дэкларацыя з’яўляецца першым міжнародным дакументам, у якім прызнаецца, што асноўныя правы і свабоды  неаддзельна ўласцівы  ўсім людзям, і што ўсе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі.
 
Недыскрымінацыя, чалавечая годнасць і справядлівасць для ўсіх -- ключавыя складнікі, на якіх грунтуецца Дэкларацыя. І незалежна ад таго, дзе вы жывеце, колькі ў вас грошай і якіх рэлігійных або палітычных поглядаў вы прытрымліваецеся, усе пералічаныя ў Дэкларацыі правы чалавека з’яўляюцца вашымі правамі, усюды і заўсёды.
 
Менавіта ва Ўсеагульнай Дэкларацыі былі ўпершыню абвешчаныя каштоўнасці, якія сёння мы называем унівэрсальнымі: правы чалавека неаддзельна ўласцівыя ўсім людзям і ўся міжнародная супольнасць павінна забяспечваць іх выкананне.
 
Ўсеагульная Дэкларацыя правоў чалавека абараняе кожнага з нас,  і ў ёй замацаваны цэлы шэраг розных правоў. Складальнікі Дэкларацыі мелі на ўвазе будучыню, у якой чалавек будзе вольны не толькі ад страху, але і ад галечы. Яны лічылі ўсе правы чалавека аднолькава значнымі і пацвердзілі, што ўсе яны граюць вельмі важную ролю ў тым, што датычыцца забеспячэння годнага жыцця для людзей.
 
Дэкларацыя працягвае заставацца актуальным дакументам у грамадзтвах, дзе пануюць рэпрэсіі, у тым ліку ў нашай краіне, бо  тое, што тычыць годнасці і справядлівасці,  яшчэ далёка не выкананае ў дачыненні да кожнага  беларускага грамадзяніна.  3 Дэкларацыі былі падрыхтаваныя шматлікія  паміждзяржаўныя дамовы і рэгіянальныя канвэнцыі,  да якіх далучылась  рэспубліка Беларусь. Аднак беларускія праваабаронцы дагэтуль змагаюцца за тое, каб забяспечыць павагу да правоў чалавека ў нашай краіне.
 
Камітэт ААН па правах чалавека  неаднаразова крытыкаваў Беларусь за парушэнні .
 
Да прыкладу, у лістападзе гэтага года  Камітэт у справах катаванняў выказаў сваю заклапочанасць няздольнасцю Менску правесці належнае расследаванне правапарушэнняў з боку ахоўнікаў, распаўсюджанні катаванняў і кепскім абыходжанні з вязнямі, каб  прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.