Ірына Халіп: Дыскрэдытаваць Саннікава бессэнсоўна

 Жонка палітвязня пракаментавала“брудны” рэпартаж БТ пра Андрэя Саннікава.

«НН»: Чаму, па-Вашаму, менавіта цяпер пачалі ўжываць такія нізкія прыёмы ў дачыненні да Андрэя Саннікава?


Ірына Халіп: Усё пачалося з першага этапавання Андрэя. Менавіта тады прагучалі пагрозы, што да Бабруйска ён не даедзе. А калі даедзе, то яго заб’юць там.
 
Уладам не падабалася, што Андрэй мае вялікі маральны аўтарытэт сярод асуджаных. Яны думалі: інтэлігент, дыпламат. А яго сустракалі асуджаныя словамі падтрымкі.
 
Таму яго вырашылі проста запалохаць.
 
У Бабруйску яго трымалі аднаго, нягледзячы на тое, што ён напісаў заяву аб пераводзе ў атрад. Яны вельмі не хацелі, каб ён працягваў кантакты з асуджанымі і дапамагаў ім.
 
Да яго сапраўды спрабавалі падсадзіць «апушчанага». Але ён адразу абвясціў галадоўку і заявіў, што сядзець у адной камеры з гэтым чалавекам не будзе. «Апушчанага» забралі. І на дзень Андрэя выпусцілі ў атрад. Я пра гэта даведалася зусім надаўна: са мной на кантакт выйшлі людзі, якія вызваліліся з бабруйскай калоніі. Яны расказалі, што Андрэя ў атрадзе асуджаныя сустракалі як найлепшага сябра. За што яго зноў забралі ў ПКТ.
 
У мяне была магчымасць маніторыць сітуацыю, калі муж быў у бабруйскай калоніі.
 
А што адбываецца ў «Віцьбе», я не ведаю.
 
Лічу тое, што да яго не дапускаюць адваката, не даходзяць лісты, робіцца для таго, каб змясціць чалавека ў пэўны вакуум. Калі яго можна спрабаваць у чымсьці пераканаць.
 
Маўляў, пакуль цябе няма, пра цябе ўсе забыліся, адвакаты займаюцца іншымі справамі, жонка добра пачувае сябе без цябе, а маці, магчыма, ужо ў шпіталі з сардэчным прыступам. Што заўгодна можна чалавеку ўнушаць.
 
Адзін з былых асуджаны расказаў мне, што, пакуль Андрэй знаходзіўся ў каранціне ў бабруйскай калоніі, з Мінска прыязджалі супрацоўнікі КДБ. І ў камеру да яго паставілі дзве відэакамеры. Уся зона пра гэта ведала і імкнулася яго папярэдзіць.
 
А калі я прыехала да мужа на спатканне ў Наваполацк і чакала яго, да мяне падбег зэк і сунуў у рукі паперку. У ёй было папярэджанне, што наш пакой праслухоўваецца і вядзецца відэазапіс.
 
Андрэя імкнуліся зламаць, але не зламалі. А калі не ўдалося зламаць, чаму не паспрабаваць яго дыскрэдытаваць. Цяпер яны спрабуюць гэта зрабіць, але гэта бессэнсоўна.
 

«НН»: Ці можа гэта сведчыць, што Саннікава такім чынам мучаюць перад выпускам на свабоду? 
 
ІХ: Я не веру, што Лукашэнка збіраецца яшчэ каго-небудзь выпускаць.
 
Калі б у яго былі такія намеры, то хаця б хворы Дзмітрый Бандарэнка быў на волі. Мне здаецца, што цяпер Лукашэнка шкадуе, што і папярэдніх палітвязняў выпусціў. А тое, што Зімоўскі сабе такога бруду не дазваляў, — праўда. Нават Зімоўскі ўсё-такі быў прафесіяналам.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.