Брэсцкія студэнты аб беларускай адукацыі
У Берасці на офісе арганізацыі “Дзедзіч” з дапамогай Еўрапейскага клуба адбыўся круглы стол на тэму: “Праблемы вышэйшай адукацыі ў Беларусі”. У дыскусіі ўдзельнічалі студэнты Брэсцкіх ВНУ і прадстаўнікі Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятыў.
Безумоўна, праблемы адукацыяй існуюць ва ўсякім грамадстве, але ў Беларусі саспела такая вялікая іх колькасць, што сёння перашкаджае самаму працэсу навучання.
Брэсцкія студэнты перш за ўсё ўзнялі праблему ідэалагізацыі беларускіх ВНУ і сістэмы адукацыі, моцную залежнасць ад дзяржавы, адсутнасць ўніверсітэцкай аўтаноміі.
Уся сыстэма вышэйшай адукацыі арыентавана ў нас на выхаванне лаяльнасці да існага рэжыма. Толькі ў Беларусі існуюць рэктары і прарэктары па ідэалогіі, навучальная дысцыпліна “Ідэалогія беларускай дзяржавы”. У кожным універсітэце літаральна “добраахвотна-прымусовым” метадам прымушаюць далучацца да БРСМ, па сутнасці менавіта моладзевай палітычнай партыі. Адукацыя мусіць быць вольнай ад палітыкі і ідэалогіі - адзначалі ўдзельнікі круглага стала.
Студэнты казалі пра парушэнне акадэмічных свабод, пра тое што універсітэт павінен існаваць для студэнта, а не наадварот.
Прагучала думка аб тым, што якую навучальную установу не возьмеш, студэнты і ўвесь выкладчыцкі склад фактычна не маюць права вольна выказваць свае меркаванне як на занятках, так і ва ўніверсітэцкіх сценах наогул, не хапае свабоды дыскусій, мабільнасці перасоўванняў у акадэмічным асяродзьдзі, не гарантуецца свабода даследчыцкай і навуковай дзейнасці. Палітычныя, рэлігійныя погляды асобных студэнтаў і выкладчыкаў не рэдкасна дыскрымінуюцца з боку універсітэтскай адміністрацыі.
Абмеркавалі студэнты і нізкую якасць беларускай адукацыі навогул.
Усе памятаюць славутую першую лекцыю ва ўніверсітэце, калі студэнтам кажуць: “Запамятайце аб усім, што вам казалі ў школе.” А пасля заканчэння ВНУ паўтараюць: “Запамятайце аб усім, што вывучалі раней.” Даўно не з’яўляецца таямніцай, што выходзячы са сценаў вышэйшай навучальнай установы, трапляючы ў рэаліі працы, малады спецыяліст наўпрост губляецца, не ведаючы, як працаваць! А ўсё з-за таго, што яго вучылі выключна тэорыі, а практыкум звычайна абмяжоўваўся выразам :”Адыйдзі, не перашкаджай людям працаваць, прыйдзеш на прыканцы практыкі і атрымаеш паперку аб яе прахаджэнні”.
А як мы здаем экзамены? Усе прызвычаіліся спадзявацца на “шпоры”. Аб якой якасці адукацыі можна казаць у такім разе? Напрыклад у эўрапейскім ВНУ студэнт можа не хадзіць на лекцыі, не пісаць канспекты і весці палеміку з выкладчыкамі. Але прадмет ведаць ён абавязаны!
А ўласны пункт гледжання навучэнца? Хто з беларускіх студэнтаў можа не баяцца ўзняцца і сказаць: “Даруйце, але я нязгодны з Вашым меркаваннем!”? І праз гэта заахвоціць да цікавай дыскусіі ўсю аўдыторыю, каб разам дакапацца да ісціны.
Удзельнікі круглага стала вялі размову і пра карупцыю. Яны сцвярджалі, што ў беларускіх ВНУ не створаны ўмовы для таго, каб студэнты маглі інфармаваць кіраўніцтва ВНУ аб выпадках хабараў і перавышэння паўнамоцтваў. Органы студэнцкага самакіравання і студэнцкія прафсаюзы павінны мець права удзельнічаць у разглядзе спраў датычных карупцыі. Пры гэтым студэнтам павінны быць забяспечаны канфедэнцыйнасць і бяспека.
Як адзначыла ўдзельнікі дыскусіі, студэнты, навучаючыяся на бюджэнай форме, па заканчэнні ўстановы павінны мець права на “вольны дыплом” без платы за навучанне. З мэтай забеспячэння працаўладкавання павінна быць арганізавана добраахвотнае, а не прымусовае размеркаванне, дзе выбар студэнтамі месцаў працы меў бы першаснае значэнне.
Апроч агульнаадукацыйных праблем на брэсцкім круглым стале адасобілі яшчэ і выключна студэнцкія:
- Парушэнне правоў студэнтаў.
Правы студэнтаў не выконваюцца ва ўсіх навучальных установах. Для абароны правоў студэнтаў, інфармавання аб іх правах і ўзаемадзеяння з адміністрацыяй ВНУ павінна дзейнічаць Студэнцкая рада, якая павінна выбірацца дэмакратычным шляхам і дзейнічаць незалежна ад адміністрацыі ўстановы.
- Адасабленне студэнтаў ад ацэнкі якасці адукацыі.
Ці дастаткова цікавяцца нашым меркаваннем аб адукацыі, аб выкладчыках, аб правядзенні заняткаў? Даволі рэдкасна і не сыстэматычна. Часцей за ўсё асобны студэнт удзельнічае ў праблемных узаемаадносінах: студэнт-выкладчык-адміністрацыя.
- Інтэрнат
Усе студэнты, маючыя неабходнасць у інтэрнаце, павінны быць імі абяспечаны! – сцвярджалі ўдзельнікі дыскусіі. Калі не, то кампенсацыя стратаў на арэнду жытла павіна адпавядаць рэальным коштам. Студэнты, якія жывуць у інтэрнаце, павінны быць забяспечаны правам на недатыкальнасць прыватнага жыцця. Чаму існуе інстытут праверкі пакояў? Павінна спыніцца практыка ўцягвання студэнтаў ва ўнутраінтэрнацкія адпрацоўкі. Павінны быць забяспечаны годны ўзровень бытавога абслугоўвання. Сёння,у берсцейскіх інтэрнатах нярэдка адсутнічаюць газ і вада ў дзённы час.
- Кошт аплаты адукацыі.
Куды сыходзяць нашыя грошы? Студэнтам павіны быць забяспечаны доступ да інфаормацыі аб тым, як фармуецца кошт платнага навучання і як ідзе размеркаванне сродкаў.
Калі б не ліміт часу, то студэнцкая дыскусія магла бы працягвацца не адну гадзіну. Вось толькі да пытання: “хто вінаваты?” існуе і другая частка – “што рабіць?”. Варыянтаў прагучала некалькі: пачаць змены з сябе, са студэнцкага самакіравання і яшчэ - ўсяляк садзейнічаць далучэнню Беларусі да Балонскага працэсу.
Post new comment