Каляднае свята для магілёўскіх дзяцей
У час зімовых канікул для дзяцей з 28 сем’яў магілеўскіх дэмакратычных актывістаў, шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў было арганізавана прыгожае каляднае свята.
Мерапрыемства адбылася, дзякуючы намаганням грамадскай актывісткі, сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яўгеніі Цюркінай.
Свята было праведзена ў адной з магілеўскіх рэлігійных арганізацый. Прысутныя пабачылі сапраўднае музыкальнае тэатралізаванае прадстаўленне, прысвечанае Новаму году і Калядам, якое падрыхтавалі юныя артысты з гэтай самай рэлігійнай суполкi . Некаторыя з запрошаных дзяцей спецыяльна для гэтага выпадка падрыхтавалі песню ці верш. Канешне, ніводны не застаўся без прыгожа аформленага салодкага падарунка.
Усе дзеці, а таксама як і іх бацькі, атрымалі вялікую радасць ад свята.
Post new comment