Змітра Бандарэнку не хочуць выпускаць.
9 лютага Магілеўскую папраўчую калонію № 15, дзе адбывае тэрмін пакарання Зміцер Бандарэнка, наведалі яго жонка Вольга і адвакат. На выхадзе з калоніі Вольга Бандарэнка адказала на пытанні сустракаўшых іх журналістаў і правабаронцаў. Па яе словах, Зьміцер адчувае сябе не вельмі добра. Па ранейшаму яго непакояць болі ў хрыбетніку. Удалося зрабіць перадачу. Адбылася таксама сустрэча з кіраўніцтвам калоніі.
Усіх прысутных у першаю чаргу цікавіла пытанне ў якой стадыі знаходзіцца разгляд пісьмовай заявы Зьміцера да прэзідэнта аб памілаванні. Па словах Вольгі Бандарэнка учора, 8 лютага, прайшло паседжанне каміссі па гэтай справе ў самой калоні. На ей было вырашана, што калонія ня будзе хадайнічаць перад Аляксандрам Лукашэнкам, каб той памілаваў Змітра Бандарэнку. Усе пытанні да кіраўніцтва калоніі, чаму было прынята менавіта такое рашэнне, засталіся без каментароў.
Сама Вольга Бандарэнка лічыць, што яго і Саннікава проста не хочуць выпускаць. А каб апраўдацца, яны скажуць, што вось мы гатовыя былі выпусціць, але ягоныя паводзіны такія кепскія, што нават калоннія не хадайнічае пра вызваленне.
Post new comment