Рыхтуйце праекты па моладзевай салідарнасці!
Прадстаўнікі недзяржаўных моладзевых організацый сабраліся ў Міжнародным моладзевым цэнтры «Фіальта», каб абмеркаваць новую праграму Еўрапейскага Саюза "Моладзь у дзеянні", якая будзе дзейнічаць да 31 снежня 2013 года.
Гэтая праграма папулярызуе актыўную грамадзянскасць моладзі, яе еўрапейскую грамадзянскасць перш за ўсё, заахвочвае да дыялогу, талерантнасці і салідарнасці сярод моладзі.
Арганізатары мерапрыемства з асветніцкай ўстановы «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» запрасілі на круглы стол маладых людзей з розных беларускіх моладзевых НДА - сталічных і рэгіянальных.
Прадстаўнікі моладзевых суполак абмеркавалі, якія магчымасці ёсць у нашай моладзі, каб разам з равеснікамі з еўрапейскіх краінаў адстойваць і прасоўваць свае інтарэсы, навучацца, адпачываць, самарэалізоўвацца.
Акцэнтаваліся такія важныя праблемы, як дапамога ў сумесных дзеяннях маладых людзей з розных культурных, адукацыйных і рэлігійных супольнасцяў, інтэграцыя моладзі з меншымі магчымасцямі – інвалідаў, хворых на СНІД і гэтак далей.
Былі абмеркаваны прыярытэты і патрэбы беларускіх моладзевых арганізацый для падтрымкі ў рамках еўрапейскіх конкурсаў праектаў.
Наша краіна ў якасці партнэрскай краіны з Усходняй Еўропы можа супрацоўнічаць сумесна з іншымі краінамі Праграмы “Моладзь ў дзеянні” над праектамі па развіццю валанцёрскага сектара і моладзевых абменаў, стварэнню доўгатэрміновых партнэрскіх адносінаў і аб’яднанняў арганізацыяў у партнэрскія сеткі.
Такая праца спрыяе абмену досведам і навінкамі ў працы паміж недзяржаўнымі і дзяржаўнымі моладзевымі структурамі ў краінах ЕС і Усходняй Еўропы.
Да сумеснай падрыхтоўкі такіх праектаў запрашаюцца удзельнічаць усе беларускія моладзевыя згуртаванні. Заяўку на фінансаванне праектаў трэба дасылаць ад імя ўсіх партнэраў, адной з арганізацый з Праграмнай Краіны “Моладзь ў дзеянні”.
Кантакты:
43 Мокоtowska st.00-551 Warsaw,
Poland
Phone:+4822-6216267
+4822-6223706
Fax:+4822-621-62-67
e-mail: [email protected]
Праект павінен быць пададзены не пазней за адну з наступных дат:
1 лютага
1 красавіка
1 чэрвеня
1 верасня
1 лістапада
Праект павінен пачацца не раней чым 3 месяцы пасля тэрміну падачы заяўкі
Больш падрабязную інфармацыю глядзець на сайце: www.salto-youth.net/eeca
Post new comment