Навучанне дзеля развіцця грамадства

Адбыліся чарговыя заняткі “Прававой школы” для рэгіянальных актывістаў. У межах вучэбнай праграмы быў арганізаваны інтэрактыўны семінар па навучанні асновам працы з ініцыятыўнымі грамадзянскімі групамі. Арганізавана практычная  вучоба ўдзельнікаў па замацаванню ведаў і ўменняў дзейнічаць на карысць грамадству: у вырашэнні пытанняў выканання нацыянальнага заканадаўства, мясцовага самакіравання, беларускамоўных школ, паляпшэння экалагічнай сітуацыі, добраўпарадкавання мікрараёнаў і шмат іншых.
 
“У беларускім грамадстве  існуюць вельмі  скрыўленыя  ўяўленні аб дзейнасці грамадскіх інстытутаў,- адзначыў запрошаны замежны кіраўнік семінару. - Паколькі улада не развівае гэтую галіну,  людзям не хапае ведання механізмаў, алгарытму  дзеяння ў мэтах  вырашэння нейкай грамадскай праблемы. І гэта менавіта тое, у чым мы  мы імкнемся дапамагчы. Канешне, адным ці нават некалькімі семінарамі ўсіх праблемаў не вырашыць.  Аднак вельмі важная задача  дапамагчы людзям ідэнтыфікаваць праблемы, якія існуюць, каб яны спрабавалі рабіць нешта канкрэтнае. “
 
Беларускія ўлады не толькі не  ствараюць  ўмоў, а нават перашкаджаюць развіццю  ініцыятываў грамадзян, таму  семінары, якія навучаць прынцыпам і асаблівасцям  працы з самаарганізаванымі  групамі, вельмі карысныя.  
 
Удзельнікі семінара разбіралі пытанні вывучэння грамадскіх патрэбаў, фармулявання мэты, вызначэння зместу  і  арганізацыйных пытанняў, звязаных з тэхналогіямі праектавання пры вырашэнні грамадскіх праблемаў.
 
Усе гэтае дапамагае вызначыць, што і як чалавек можа зрабіць, каб дапамагчы свайму грамадству.
 
Людзі мусяць зразумець, што яна не кінутыя са сваімі праблемамі, - адзначалі ўдзельнікі ”Прававой школы”, - ведаць, што ў іх ёсць правы, што шмат пытанняў можна вырашыць ужо сёння. Менавіта праз давер і супрацоўніцтва фармуецца грамадзянская супольнасць.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.