Жанчыны падчас выбараў

Калі звярнуцца да гісторыі, першапачаткова дзень 8 сакавіка быў Днём змагання жанчын за свае правы. Беларускія жанчыны працягваюць гэтае змаганне дасюль.  Кожная па-свойму…
 
Сёння прыгадваецца гучнае здарэнне ў Магілеўскай вобласці на адбыўшыхся ў снежні 2010 года прэзідэнцкіх выбарах. Падзеі разгортвалісь  на выбарчым участку № 99 горада Магілева і працягвалісь амаль год.У іх выніку суд Кастрычніцкага раёна Магілева, на сваім паседжанні 20 верасня 2011 года, задаволіў пазоў старшыні выбарчай камісіі № 99 Ірыны Зямцовай наконт кампенсацыі маральнай і матырыяльнай шкоды за паклеп з боку назіральніц Ларысы Шукайла і Людмілы Кавылкінай.
 
Рэзананс быў такі вялікі,  што пра жанчын з 99 участку ўзгадвалі  не толькі на абласной выбарчай камісіі, але і ў чэргах, і на магілёўскіх кухнях. А справа была ў наступным. Дзве  жанчыны сталага веку Ларыса Уладзіміраўна Шукайла і Людміла Пятроўна Кавылкіна былі зарэгістраваны ў якасці назіральніц, але амаль адразу аб’яўлены  асобамі, небяспечнымі для выбарчага працэсу.  
 
Галоўнымі улікамі, здольнымі стварыць такую небяспеку, старшынёй камісіі Ірынай Зямцовай былі названы алоўкі і папера, з дапамогай якіх назіральніцы маглі фіксаваць тое, што адбываецца на выбарчым участку, у першую чаргу тое, што старшыня неаднаразова, з другімі сябрамі камісіі, адыходзіла ў іншае памяшканне з нагоды свайго дня народзінаў, якое яна вырашыла адсвяткаваць менавіта 19 снежня.
 
На разгляд заявы назіральніц прыбыў   старшыня Кастрычніцкай раеннай выбарчай камісіі, які дазволіў ім карыстацца алоўкамі і паперай, а старшыню выбарчай камісіі павёз на медыцынскі агляд паводле алкагольнага ап’янення.
 
Аднак ужо праз пару гадзін “гаспадыня участку” з’явілася і паабяцала  пенсіянеркам расправу.
 
Пасля выбараў на дзвух жанчын была заведзена адміністрацыйная справа, якая была накіравана ў суд, для далейшага разгляду і прыняцця рашэння.
 
Першае паседжанне па гэтай справе адбылося  26 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілева пад старшынствам судзьдзі Вікторыі Дзядковай. Па пазову старшыні участковай выбарчай камісіі № 99 з Ларысы Шукайла і Людмілы Кавылкінай патрабавалі спагнаць 3 і 2 млн. рублеў адпаведна ў якасці кампенсацыі маральный шкоды. У ходзе судзебных паседжанняў лічба кампенсацыі павялічалася да 5 млн. з кожнай адказніцы.
 
У сваю чаргу, Шукайла і Кавылкіна ў сустрэчным пазове патрабавалі спагнаць са старшыні камісіі 10 млн., абвінавачваючы тую ў паклёпе.
 
З  самага пачатка працэсу спадарыня Зямцова зноў прадэманстравала залішнюю эмацыйнасць і нястрыманасць. Справа дайшла да таго, што прадстаўнікі адказніц звярнуліся да судзьдзі з хадатайніцтвам зрабіць Зямцовай заўвагу аб непрыстойных    паводзінах у судзе. А ў многіх з прысутных ад такіх паводзін з'явілася думка падобная  да той, якая з’явілася ў галавах адказніц 19 снежня. Праўда, ў гэты час ні ў каго не было жадання зноў звазіць яе на медыцынскі агляд.
 
Пасля першага паседжання было задаволена хадайніцтва пазоўніка Зямцовай аб  далейшым закрытым разглядзе справы.
 
На гэтым у апісваемых падзеях можна было паставіць кропку, калі б не чарада далейшых падзей.
 
Дзесці праз месяц пасля выбараў вядомаму магілеўскаму праваабаронцу Барысу Бухелю нехта патэлефанаваў. На тым канцы незнаёмая жанчына са слязьмі прасіла дапамагчы ей аднавіць справядлівасць. Па словах Бухеля, толькі праз нейкі час ён зразумеў, што размаўляе з былой старшыней выбарчай камісіі № 99. Здаецца, спадарыня Зямцова сама заблыталась у сваіх паказаннях.
 
Што тычыцца Шукайла і Кавылкінай, па нарадзе знаёмых, дзве немаладыя жанчыны, каб пазбегнуць судовай расправы, два месяцы хаваліся за межамі краіны: адна ў Расеі, другая ва Украіне. Увесь гэты час ім давялося жыць практычна ў незнаёмых людзей, прытуліўшых іх. Аказалася, дарэмна. Апошні суд адбыўся без іх прысутнасці і аштафаваў кожную з іх “за распаўсюд недакладнай інфармацыі”.
 
Па пастанове суда Шукайла і Кавылкіна прызнаны вінаватымі ў прычыненні Зямцовай маральнай шкоды. Ім належыць выплаціць пазоўніку са сваіх пенсій па 300 тысяч рублеў кампенсацыі і 105 тысяч дзяржаўнай пошліны. Сустрэчны пазоў быў адхілены.
 
Прысуд нельга назваць занадта жорсткім. Аднак гісторыя трох жанчын як у люстэрку паказвае, чыі правы гатова  бараніць сённяшнее беларускае правасуддзя.

 

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.