Чэшская Рэспубліка

Гісторыя вышэйшай адукацыі ў Чэхіі налічвае больш за 600 гадоў. У 1348 годзе ў Празе адкрыў дзверы Карлаў Універсітэт, які з’яўляецца найстаражытнейшай ВНУ Цантральнай Еўропы.

На дадзены момант у сістэму вышэйшай адукацыі краіны ўваходзяць 74 установы, сярод якіх 26 дзяржаўных, 2 казённых і 46 прыватных.

У Чэхіі трохступенёвая сістэма вышэйшай адукацыі, уключае праграмы на ступень бакалаўра, магістра і доктара. Пры паступленні на праграмы бакалаўра і магістра асноўным патрабаваннем з’яўляецца наяўнасць поўнай сярэдняй ці прафэсійнай адукацыі са здачай уступных іспытаў. Звычайна скрайні тэрмін падачы ўступных заяў – канец лютага ці сакавіка. Навучальны год пачынаецца з верасня і складаецца з зімовага і летняга семестраў. У большасці выпадкаў уведзена сістэма заліковых адзінак, сумяшчальная з Еўрапейскай сістэмай пераносу заліковых адзінак(ECTS).

У дзяржаўных і недзяржаўных навучальных установах навучанне на чэшскай мове бясплатнае  як для грамадзянаў Чэхіі, так і для іншаземцаў. Прыватныя навучальныя ўстановы патрабуюць стандартнай аплаты навучання.

Дзе атрымаць больш падрабязную інфармацыю?

http://www.studyin.cz

http://www.mzv.cz/minsk