Праваабаронцы накіравалі тэрміновае паведамленне ў ААН

Актывісты ініцыятывы «Праваабаронцы супраць катаванняў», у склад якой уваходзяць Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”, Цэнтр Прававой Трансфармацыі,  ПЦ “Вясна”, БХК, ”Прававая ініцыятыва” і “Платформа” накіравалі Рабочай групе ААН па адвольных затрыманнях тэрміновае паведамленне з просьбай адрэагаваць на хвалю адвольных адміністрацыйных арыштаў у Беларусі.

У паведамленні  апісваецца схема, якая шматразова паўтараецца апошнім часам, калі чалавеку, які ўжо адбыў адміністрацыйны арышт, без вызвалення  прад’яўляецца новае фальшывае абвінавачанне, у сувязі з якім яго зноў прыгаворваюць да арышту.

У скарзе ўтрымліваецца інфармацыя пра Дзмітрыя Крамянецкага, Рамана Васільева, Уладзіміра Яроменку, Івана Амельчанку.

Як адзначаюць праваабаронцы, фактычна маладыя людзі не выходзяць на волю і нават
тэарэтычна не могуць учыніць правапарушэнняў, у якіх яны абвінавачваюцца. Таксама
невядома, ці будуць яны вызваленыя пасля адбывання чарговых «сутак».

Як паведамляе сайт protivpytok.org, небяспека заключаецца ў тым, што ўмовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў з’яўляюцца бесчалавечымі і зневажаюць чалавечую годнасць: у камерах няма асобных спальных месцаў, пасцельная бялізна не выдаецца, няма штодзённых прагулак на свежым паветры, тэмпературныя ўмовы ў начны час сутак дасягаюць 13–14 градусаў, — гаворыцца ў скарзе.

Такім чынам, у сукупнасці ўмовы ўтрымання не адпавядаюць арт. 9, арт. 10, арт. 11, арт. 12, арт. 19, п. 2, арт. 20, п. 1 арт. 21 мінімальных стандартных правілаў абыходжання са зняволенымі ААН, і з’яўляюцца парушэннем арт. 7 Пакта.

Такія ўмовы ўтрымання могуць прычыніць істотны ўрон здароўю актывістаў.

Аўтары просяць групу па адвольных затрыманнях неадкладна заклікаць беларускія ўлады
спыніць адвольныя затрыманні Дзмітрыя Крамянецкага, Рамана Васільева, Уладзіміра
Яроменку, Івана Амельчанку за выказванне іх думкі, выконваць іх права на асабістую
недатыкальнасць і справядлівы суд.

- Асаблівасці тэрміновых працэдур у тым, што для звароту ў парадку гэтых мер не абавязкова праходзіць усе эфектыўныя сродкі прававой абароны, — патлумачыў праваабаронца Сяргей Усцінаў.

Тэрміновыя меры існуюць для таго, каб спыніць пэўныя дзеянні ў парушэнні права  канкрэтных асоб, а таксама калі ёсць сур’ёзныя апасенні таго, што ў асобы, якая зведала адвольнае затрыманне, у выніку гэтага могуць быць сур’ёзныя праблемы са здароўем.

Рабочая група, калі палічыць патрэбным, накіроўвае ў тэрміновым парадку заклік да міністра замежных спраў адпаведнай дзяржавы з просьбай да ўрада прыняць неабходныя меры да забеспячэння правоў затрыманых.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.