СТЫПЕНДЫЯЛЬНАЯ ПРАГРАМА імя КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА ПАД ПАТРАНАТАМ СТАРШЫНІ РАДЫ МІНІСТРАЎ РП

VII цыкл Праграмы на навучальны год 2012/2013.

Падставай стварэньня Праграмы зьяўляецца “Ліст намераў”, падпісаны 30 сакавіка 2006 году ў Ак-тавай залі імя Адама Міцкевіча ў Варшаўскім унівэрсытэце Старшынём Рады міністраў РП сп.
Казімежам Марцінкевічам, сп. Аляксандрам Мілінкевічам, прадстаўніком Аб’яднаных
дэмакратычных сілаў Беларусі  ды прадстаўнікамі Канфэрэнцыі рэктараў польскіх акадэмічных
школаў (KA SP) і Канфэрэнцыі рэктараў польскіх унівэрсытэтаў (KRUP), у прысутнасьці некалькіх
соцень студэнтаў, навуковых супрацоўнікаў ды гасцей урачыстасьці.
 

У І годзе дзейнасьці Праграмы, у 2006 году, прынятыя былі 244 асобы, якія былі накіраваныя  ў 37вышэйшых навучальныя установы.
 
У ІІ годзе дзейнасьці Праграмы, у 2007 году, прынятыя былі 71 асоба, якія былі накіраваныя ў 23 вышэйшыя навучальныя установы.
 
У ІІІ годзе дзейнасьці Праграмы, у 2008 году, прынятыя былі  58 асобаў, якія былі накіраваныя ў 22 вышэйшыя навучальныя установы.
 
У ІV годзе дзейнасьці Праграмы, у 2009 году, прынятыя былі 44 асобы, якія былі накіраваныя  ў 22 вышэйшыя навучальныя установы.
 
У V год дзейнасьці Праграмы, у 2010 году, прынятыя былі 53 асобы, з якіх 47 была накіравана ў 17 вышэйшых навучальных устаноў. 10 чалавек была прынята на гадавы падрыхтоўчы курс у Лодзі.
 
Пасля падзеяў 19 снежня 2010 г., было прынятае рашенне пра зарганізаванне дадатковага, спецыяльнага набору на Праграму, які реалізоўваўся ў перыядзе з сакавіка да верасня 2011 г. Да ўдзелу ў  Спецыяльным Курсе прынята было 60 асобаў, якія прайшлі курс польскай мовы ў Кракаве, Вроцлаве і Варшаве.
 
У VІ год дзейнасьці Праграмы, у 2011 году, прынятыя былі 146 асобаў, якія былі накіраваныя ў 55 вышэйшых навучальных  устаноў па ўсёй Польшчы. 17 асобаў была прынята ў рамках навуковай стажыроўкі  на паслядыпломныя студыі   аспірантуры, а тры  выпускнікі  Праграмы былі прынятыя ў дактарантуру. 14 асобаў была накіравана на гадовы падрыхтоўчы курс  ў Лодзі.
 
Да сённяшняга дня Праграму скончыла 48 асобаў, якія з'яўляюцца выпускнікамі польскіх ВНУ (47 магістраў і 1 доктар), а чарговыя 57 стыпендыстаў плануе скончыць студыі ў 2012 г. (56 магістраў і 1 доктар).
 
ПРАВІЛЫ ПРАГРАМЫ
 
1. Стыпендыяльная праграма носіць імя Кастуся Каліноўскага (нар. у 1838 г.),
удзельніка студзеньскага паўстаньня 1861 году, упаўнаважанага паўстанцкага
ўраду ў Вялікім Княстве Літоўскім, павешанага ў Вільні ў 1864 годзе, заслужанага
таксама ў справе абароны беларускай нацыянальнасьці  ды культуры, памяць пра
якога вечна жывая сярод беларусаў.
 
2. Мэта праграмы – стварыць адукацыйныя шанцы тым студэнтам зь Беларусі, якія
страцілі магчымасьць вучыцца ў беларускіх вышэйшых навучальных установах па
палітычных прычынах. Яны маюць магчымасьць завяршыць навучаньне ў Польшчы,
альбо працягваць вучыцца тут да часу, калі змогуць вярнуцца ў свае ВНУ на Радзіме.
 
3. Урад Польшчы запэўніць адпаведныя сродкі на стыпендыі для студэнтаў зь
Беларусі, а польскія вышэйшыя навучальныя ўстановы, згуртаваныя ў Канфэрэнцыі
рэктараў польскіх акадэмічных школаў (KA SP) і Канфэрэнцыі рэктараў польскіх
унівэрсытэтаў (KRUP) ды астатнія ВНУ, якія бяруць удзел у стыпендыяльнай
праграме імя К. Каліноўскага, забясьпечаць навукова-дыдактычныя ўмовы для
правядзеньня навучальнага працэсу.
 
4. Стыпендыяльная праграма будзе рэалізоўвацца ў супрацоўніцтве з Міністэрствам
замежных справаў і Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі РП.
 
5. Пры Варшаўскім унівэрсытэце ў 2006 годзе было створанае Праграмнае бюро,
задачай якога зьяўляецца падрыхтоўка дакумэнтацыі кандыдатаў на вучобу, апрацоўка
заяваў ВНУ, якія прымаюць удзел у Праграме, забесьпячэньне Падрыхтоўчага курсу
(у пэрыяд вакацыяў перад пачаткам асноўнага навучаньня) ды каардынацыя апекі
стыпэндыятамі Праграмы пасьля разьмяшчэньня іх у ВНУ.
 
6. Дырэктарам і каардынатарам “Стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся
Каліноўскага”, які кіруе працай бюро ды працай камісіяў, якія прымаюць
кандыдатаў на навучаньне, зьяўляецца Ян Маліцкі - загадчык Студыюму Усходняй
Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту.
 
ІІ. КАНДЫДАТЫ
 
1. Удзельнікамі Праграмы могуць быць студэнты й асьпіранты беларускіх вышэйшых
навучальных установаў, якія былі адлічаныя з ВНУ па палітычных прычынах,
альбо якім па палітычных прычынах не дазволілі распачаць ці працягваць вучобу
ў Беларусі. Апроч гэтага на ўдзел у Праграме могуць прэтэндаваць дзеці бацькоў,
зьняволеных і рэпрэсаваных па палітычных матывах.
 
2. Веданне польскай мовы не з’яўляецца умовай да прызначэння стыпендыі.
Стыпендыяльная Праграма імя Кастуся Каліноўскага будзе арганізоўваць, для асобаў
прынятых на Праграму, курс польскай мовы ў рамках Падрыхтоўчага Курсу.
 
3. Кваліфікацыю кандыдатаў правядзе камісія, створаная дзеля гэтай мэты
дырэктарам Праграмы, які канчаткова рашае пра састаў стыпендыстаў, прынятых на Праграму.
 
На рашэнне мае уплыў рэзультат працы камісіі, апінія Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”, а таксама апінія польскага пасольства.
 
Рашенне абапіраецца на правілы Праграмы.
 
4. Магчымы набор у мэдычныя ВНУ, а асабліва ў мастацкія, будзе патрабаваць
пацьвярджэньня вучэльнямі магчымасьці набору ў дадзеным годзе, а таксама праверкі
імі прафэсійных кваліфікацыяў кандыдата. У выпадку аплікацыі ў вышэйзгаданыя ВНУ
кандыдат будзе прыняты на Праграму толькі пасьля залічэньня яго ў сьпіс студэнтаў
дадзенай ВНУ, пасьля выкананьня ўсіх яе патрабаваньняў.
 
5. Камісіі альбо асобы, вызначаныя рэктарамі ВНУ (дэканамі), у якія будуць
разьмеркаваныя студэнты, ужо ў межах паасобных факультэтаў ды інстытутаў
правядуць ацэнку праграмных разыходжаньняў і акрэсьляць умовы іх скасаваньня.
 
ПАДРЫХТОЎЧЫ КУРС
 
1. З мэтай падрыхтоўкі прынятых на Праграму стыпендыятаў з жніўня па верасень
пройдзе Падрыхтоўчы курс. У яго ўвойдуць: перш за ўсё заняткі па польскай
мове, а таксама лекцыі, прысьвечаныя гісторыі ды культуры Польшчы і рэгіёну.
 
2. Апроч гэтага цягам першага году асноўнага навучаньня стыпэндыяты Праграмы
будуць праходзіць абавязковыя лекцыі польскай мовы, аплачаныя стыпэндыятам
альбо ВНУ, калі так вынікае зь яе ўнутраных правілаў.
 
IV. УМОВЫ СТЫПЕНДЫІ
 
1. Працягласьць навучаньня будзе залежаць ад таго, на які курс студэнт будзе прыняты
ў Польшчы. Максымальна (пры запісе на першы курс) вучоба ня можа працягвацца
даўжэй за 5 гадоў (студыі І і ІІ узроўня) або чатыры гады (дактарантуры).
 
2. Студэнты будуць вызваленыя ад аплатаў за навучаньне ў польскіх ВНУ. Стыпендыя
будзе прызнаная толькі ў час пабыту ў Польшчы.
 
3. Студенты атрымаюць 1240 злотых стыпендыі на месяц.
 
4. Стыпендысты абавязаныя да аплаты медычнага страхавання (каля 45 злотых на
месяц), а таксама паданя заявы на карту часовага пабыту (каля 400 злотых).
 
5. Вышэйшыя навучальныя установы запрапануюць студэнтам платныя месцы ў
інтэрнатах.
 
6. Падчас знаходжаньня на Падрыхтоўчым курсе студэнты будуць прымаць удзел
у сустрэчах, арганізаваных Праграмным б’юро, а таксама змогуць атрымаць
дапамогу ў разьвіцьці кантактаў з польскімі ды незалежнымі беларускімі
асяродзьдзямі.
 
V. ДАКУМЭНТЫ
 
1. Запоўненая анкета “Кандыдата праграмы” (даступная на інтэрнэт-старонцы
Студыюм Усходняй Эўропы: www.studium.uw.edu.pl/kk).
 
2. Заява на навучаньне ў Польшчы.
 
3. Дыплём заканчэньня сярэдняй школы (атэстат сталасьці).
 
4. Заліковая кніжка з вучобы ў ВНУ ў Беларусі.
 
5. Спіс залічаных прадметаў.
 
6. Праграма навучаньня ў беларускіх ВНУ дзеля вызначэньня праграмнай
розьніцы.
 
7. Дакумэнт (пасьведчаньне) адлічэньня з ВНУ (калі яно мела месца).
 
8. Дакумэнт (пасьведчаньне) арышту альбо прысуду (калі яны мелі месца).
 
9. Іншыя дакумэнты, якія, на меркаваньне кандыдата, могуць мець значэньне для
рашэньня Кваліфікацыйнай камісіі.
 
АПЛІКАЦЫІ
 
1. Кандыдат на Праграму можа даслаць камплект дакумэнтаў поштай ці факсам, або
прынесьці іх асабіста на Бюро Праграмы ў Студыюм Ўсходняй Эўропы Варшаўскага
ўніверсытету ды ў адпаведную дыпляматычную пляцоўку Рэспублікі Польшча ў
Беларусі. Копіі гэтых дакумэнтаў неабходна даслаць электроннай поштай у Б’юро
Праграмы ў Студыюм Усходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту.
 
2. Разгледжаны  будуць толькі кандыдатуры з ўсімі дакумэнтамі.
 
3. Брашуры і анкеты будуць даступныя з 21 траўня 2012 г. у Праграмным бюро
ды на інтэрнэт-старонцы, а таксама ў дыпляматычных і консульскіх пляцоўках РП
у  Беларусі.
 
4. Тэрмін прыняцьця дакумэнтаў сканчваецца  24 червеня 2012 г.
 
5. Суразмоўі кандыдатаў з кваліфікацыйный камісіяй адбудуцца ў Пасольстве РП ў
Менску ў тэрміне  5-15 ліпеня 2012 г.
 
6. Да 15 ліпеня 2012 г. Камісія агучыць ліст залічаных на Падрыхтоўчы  Курс „Стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага”.
 
Рашэньне пра  скіраваньне стыпэндыятаў у Вышэйшыя навучальныя ўстановы будзе агучанае
пасьля завяршэньня Падрыхтоўчага курсу – да 15 верасьня 2012 г.
 
7. Удакладненні пра ўмовы пабыту на Падрыхтоўчым курсе, а таксама
студыяванне ў рамках Праграмы апісваюць канкрэтныя дакумэнты.
 
VІІ. ПРАГРАМНАЕ БЮРО
 
1. Бюро Стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага знаходзіцца ў
Варшаўскім унівэрсытэце пры Студыюме Усходняй Эўропы, ul. Oboźna 7, III p.,
lok. 55 (уваход ад вул. Sewerynów).
 
2. Кантактныя зьвесткі Праграмнага бюро:
 
Tel. 022 55 21 888, faks: 022 55 21 887,
e-mail: Białoruś[email protected];
інтэрнэт-старонка: www.studium.uw.edu.pl/kk.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.