Удзельнікі Праграмы Каліноўскага: Ірына Пятрова
2 гады таму Ірына была вымушана з’ехаць з краіны. Дзяўчыну выключылі з Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры з-за актыўнага ўдзелу ў грамадзкім жыцці. Пасля чаго яна была вымушана сыйсці і з ўлюбёнай працы на канюшні, дзе ў яе пачаўся шэраг праблемаў на той жа глебе.
Сёння дзяўчына паспяхова навучаецца на спартовай спецыяльнасці ў Польскім Універсітэце ў Гданьску.
Ірына расказала, што вучыцца ёй вельмі цікава,аднак акрамя спорта ў яе жыцці нечакана з’явілася яшчэ адно захапленне – удзел у мадэльных фатасесіях.
- Пачалося усе вельмі раптоўна,- кажа Ірына.- Мая сяброўка паведаміла, што у Польшы есць такі сайт, на якім можна зарэгестріравацца у якасці пачатковай мадэлі. Я спачатку не зацікавілася, а потым падумала, чаму не?
У першы жа дзень я атрымала некалькі запрашэнняў ад фатографаў і была гэтаму вельмі здзіўлена. Я зрабіла некалькі сесій фатаграфічных, на якіх зразумела , што быць маделькай – гэта вельмі цяжкая праца і сапраўдная навука. Бо сесіі праходзяць у розных варунках, пры розным надвор’е і ты павінна заўсёды быць у форме. Прафесійная мадэлька павінна ведаць з якога бока, у якой позе, які нахіл твара паказвае яе найлепшыя рысы. Есць шмат засад, якія таксама павінна ведаць кожная мадэлька. Бывае гэта даецца з цяжкасцю, бо калі ты стаіш, напрыклад, зімою у легкім убранне, і цябе бачаць шмат людзей, у тым ліку і твая каманда - зрабіць натуральны выгляд бывае вельмі цяжка.
Цяпер у дзяўчыны ёсьць прапановы ажно ад дзвух мадэльных агенцый, над прапановамі якіх яна разважае.
-Я яшчэ думаю даваць згоду, ці не. Бо 11 год я займалася конным спортам і вучуся зараз у акадэміі спорта, гэта мае жыцце. А каб рабіць карьеру мадэлькі, патрэбна шмат часу і моцы. І патрэбна вырашаць гэта зараз, бо мне 21 год, а гэта ужо вельмі дужа для мадэлі.
Усім фатографам я заўжды кажу, што я з Беларусі. Бывае , што іх гэта натхняе. Але мне напрыклад, заўжды прыемна, калі яны распытваюць пра нашу палітычную сітуацыю.Я расказваю ім пра Беларусь, пра сваіх сяброў, што яны перажылі. Пра маё адлічэння з універсітэта, працы, вобшукі і адсідкі.
Спачатку яны здзіуляюцца, бо не разумеюць як такая маленькая і худзенькая дзяўчынка магла стварыць пагрозу для дзяржавы, а потым заўжды усміхаюцца і кажуць, што Беларусь шмат згубіла.
Post new comment