Падзведзены вынікі першага этапу маніторынгу аб парушэннях акадэмічных правоў.

28 чэрвеня 2012 года арганізатары маніторынгу аб парушэннях акадэмічных правоў, які ажыцяўляецца ў межах дзейнасці Грамадскага Балонскага Камітэту, абмеркавалі становішча з выкананнем акадэмічных свабодаў у Беларускіх ВНУ ў сакавіку-чэрвені 2012 года.

У сустрэчы бралі ўдзел эксперты ў галіне вышэйшай адукацыі, праваабаронцы, журналісты беларускіх СМІ. Прадметам абмеркавання былі вынікі маніторынга, які ажыцяўляецца “Цэнтрам развіцця студэнцкіх ініцыятыў” і Камітэтам “Салідарнасць”.
 
Падчас сустрэчы арганізатары маніторынга зазначылі, што “на дадзены момант мы маем адаптаваную пад сітуацыю ў Беларусі метадалогію маніторынга, прапанаваную міжнароднай арганізацый «ScholarsatRisk», якую ўжываюць у шматлікіх краінах свету”. Маніторынг забяспечаны ўстойлівай інфраструктурай, якая дазваляе ахапіць усе беларускія ВНУ. Таксама адладжаныя каналы інфармавання аб парушэннях акадэмічных свабодаў на месцах.
 
Арганізатары адзначылі, што за перыяд з сакавіка па чэрвень назіральнікі маніторынгу зафіксавалі шматлікія факты парушэнняў акадэмічных свабодаў у беларускіх ВНУ. Дадзеныя выпадкі не абмяжоўваюцца выключна “традыцыйнымі” для Беларусі фактамі ціску на студэнтаў, якія займаюцца палітычнай дзейнасцю па-за сценамі навучальнай установы, пагрозамі выключэння ці самімі выключэннямі “непажаданых” студэнтаў. Прыводзіліся прыклады гэткіх парушэнняў акадэмічных правоў, як факты неправамоцнага выкарыстання студэнцкай працы ў навучальны час, забароны на ўдзел у недзяржаўных моладзевых арганізацыях і адмовы ў выездах  на замежныя стажыроўкі.
 
Эксперты Грамадскага Балонскага камітэта падкрэслілі, што правядзенне маніторынга дазваляе атрымаць незалежную крыніцу інфармацыі аб становішчы выканання акадэмічных правоў і свабодаў у Беларусі і  на падставе гэтай інфармацыі кансалідаваць акадэмічную грамаду.
 
Арганізатары маніторынга паведамілі, што плануюць ажыццяўляць паўнавартасны маніторынг парушэння акадэмічных правоў у кожнай ВНУ краіны. Асаблівую ўвагу будуць надаваць маніторынгу парушэнняў, звязаных са свабодай аб’яднанняў ( у прыватнасці, прымусам да ўступання ў грамадскія арганізацыі), а таксама парушэнняў падчас выбарчага працэсу.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.