Няказачныя гульні вакол казачных мядзведзікаў

 

Больш за месяц  пасля “дэсанту” шведскіх плюшавых мядзведзікаў за кратамі знаходзяцца рыэлтар Сяргей Башарымаў і  журналіст Антон Сурапін.
 

13 жніўня  спoўніўся  месяц, як быў затрыманы студэнт Інстытута журналістыкі БДУ Антон Сурапін, які першым на сваім сайце bnp.by выклаў фатаздымкі плюшавых мядзведзікаў, скінутых шведскім самалётам  над Івянцом 4 ліпеня.
 
Аднакурснікі Антона збіралі грошы на аплату паслуг адваката.
 
Журналісты ладзяць акцыі падтрымкі Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава.
 
З плюшавымі  мядзведзямі на руках сфатаграфаліся больш за тры дзясяткі калегаў Сурапіна.
 
У сераду, 8 жніўня, за фатаграфанне з плюшавым мядзведзем у цэнтры Мінска супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя журналісткі Юлія Дарашкевіч і Ірына Козлік («Комсомольская правда» в Беларуси»), іх абвінавацілі ў незаконным пікетаванні.
 
Паводле сведкаў-міліцыянтаў, якія выступалі ў судзе,  «у іх быў мядзведзь і яны з ім размаўлялі».
 
Ноч дзяўчаты правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, а наступны дзень аштрафаваныя судом Савецкага раёна на 3 млн рублёў кожная.
 
Нагад аем, 7 жніўня КДБ афіцыйна заявіў, што заведзена і расследуецца крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.371 КК Рэспублікі Беларусь па факце незаконнага перасячэння 4 ліпеня дзяржаўнай мяжы Беларусі падданымі Каралеўства Швецыі на лёгкаматорным самалёце. Аднаматорны самалёт са шведскім экіпажам з супрацоўнікаў кампаніі Studio Total з плюшавымі мішкамі на борце безперашкодна перасек паветраную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня. Ён правёў у паветранай прасторы краіны прыкладна паўтары гадзіны, скінуўшы над Івянцом і ўскраінай Мінска больш чым 800 цацак з запіскамі ў падтрымку  свабоды ў Беларусі.
 
Па падазрэнні ў дапамаганні ў здзяйсненні паказанага злачынства, заяўляе КДБ, затрыманыя грамадзяне Беларусі 20-гадовы журналіст Антон Сурапін, і 26-гадовы рыэлтар Сяргей Башарымаў [затрыманы 6 ліпеня], які, як мяркуецца, здаваў кватэру шведам у Мінску.
 
Сурапіну і Башарымаву прад’яўленае абвінавачванне па ч.6 арт.16 (дапамаганне ў здзяйсненні злачынства) і ч.3 арт. 371 (незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Беларусі) КК, што караецца зняволеннем да 7 гадоў.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.