"Маладому Фронту" - 15! У Менску адзначылі юбілей мацнейшай моладзевай арганізацыі.

15-годдзе буйнешай нацыянальна-патрыятычнай моладзевай арганізацыі«Малады Фронт» было адзначана на сядзібе БНФ 6 верасня.
 
 
У самім будынку сядзібы БНФ на сценах былі развешаныя разнакаляровыя аркушы з імёнамі былых маладафронтаўцаў і іхнімі словамі аб «МФ» — Яўгена Скочкі, Яўгена Афнагеля, Зміцера Дашкевіча. Заля была ўпрыгожаная выявай арганізацыі.


Уладзімір Някляеў цёпла абняўся з татам Змітра Дашкевіча. Спадар Вячаслаў прыйшоў на імпрэзу з кіёчкам, з усімі вельмі прыязна вітаўся.


«Калі першы раз на сына была заведзеная крымінальная справа ў сакавіку 2006, а ў ліпені яго выпускалі ў Амерыку. Ясна, што хацелі, каб не вярнуўся. Я таксама раіў не вяртацца, бо ведаў, што пасадзяць, але Зміцер адмовіўся. Сказаў, давай закрыем гэтую тэму», — расказаў Вячаслаў Дашкевіч.


 «15 гадоў — узрост цяжкі. Мы дзесьці скончылі дзявяты клас», — пажартаваў Мікола. Потым ён жа караценька расказаў пра гісторыю арганізацыі. Некаторыя героі тых падзей прысутнічалі ў залі — Аляксей Янукевіч, Аляксей Шэін, Сяржук Бахун, Іван Шыла. А вось Паўла Севярынца і Змітра Дашкевіча быць не магло, колішні і цяперашні старшыні «МФ» адбываюць тэрміны за Плошчу.


Лідар кампаніі «Гавары праўду» параўнаў Дашкевіча з Кастусём Каліноўскім.


На сценцы таксама былі плакаты з імёнамі палітвязняў — Мікола Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец, Эдуард Лобаў. Напрыканцы імпрэзы людзі падыходзілі да іх, каб пісаць свае зычэнні гэтым людзям. Маладафронтаўцы паабяцалі даслаць гэта лістамі.


Была запачаткаваная прэмія «Маладафронтавец года», яе могуць атрымліваць, як сённяшнія, так і былыя актывісты арганізацыі. Сёння ўзнагароды атрымалі пятнаццаць чалавек (на 15 гадоў дзейнасці).


1997 — Яўген Скочка, 1998 — Аляксей Янукевіч, 1999 — Валянцін Стэфановіч, 2000 — Аляксей Шэін, 2001 — Алёна Валынец, 2002 — Віталь Супрановіч, 2003 — Сяржук Лісічонак, 2004 — Сяржук Бахун, 2005 — Артур Фінькевіч, 2006 — Зміцер Дашкевіч, 2007 — Зміцер Хведарук, 2008 — Іван Шыла, 2009 — Таццяна Шапуцька, 2010 — Эдуард Лобаў, 2011 — Кася Галіцкая.


Маладафронтаўцам пятнаццацігоддзя стаў Павел Севярынец.


«Колькі б мне гадоў ні было, але заўсёды буду лічыць сябе маладафронтам», — сказаў Сяржук Бахун.


«Я ганаруся, што ў майго сына такія сябры», — зазначыла мама Эдуарда Лобава, якая атрымлівала прэмію за сына.

«Малады Фронт» — міжнародны моладзевы рух беларускай моладзі. З’яўляецца найбуйнейшай моладзевай дэмакратычнай арганізацыяй Беларусі.


Малады Фронт быў заснаваны ў 1997
color:#323232"> годзе, увабраўшы ў сябе арганізацыйна не аформлены рух незалежніцкай моладзі, аб’яднаўшы ў сваіх шэрагах дзясяткі моладзевых ініцыятываў і арганізацыяў. З таго часу Малады Фронт прайшоў шэраг ступеняў свайго развіцця, эвалюцыянаваўшы з пратэстнага руху 1996—1997 гадоў у правацэнтрысцкі паводле палітычнай ідэалёгіі моладзевы рух.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.