П. Севярынец: “Мы на лініі фронту, дзе знаходзіцца дабро”

З нагоды адбыўшайся 3 кастрычніка ў Рыме сустрэчы Папы Бенедыкта XVI і апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці, сустаршыня  Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыіі, палітвязень Павал Севярынец выказаў меркаванне, што сення ўся Царква становіцца на бок рэпрэсаваных.

“Для кагосці  гэта было бы сігналам, пара сыходзіць, але не для нашага рэжыму. Ён працягвае рэпрэсаваць грамадзян і кідае ў турмы тых,хто з ім змагаецца. Мы бачым супрацьстаянне між маральным і амаральным, і мараль на старане апазіцыі”- адзначыў палітвязень, адказваючы на пытанні сайту charter97.org наконт цікаўнасці Касцёлу да беларускіх палітвязняў і спецыяльнага дабраслаўленне ад Папы Рымскага ўсяму беларускаму народу.


«Вялікая ўдзячнасць Папе Рымскаму, таму што ўвага да сітуацыі ў Беларусі і да палітзняволеных – гэта вялікая справа. Касцел працуе, застаецца маральным аўтарытэтам, які дзейнічае”, - сказаў Павал Севярынец.


Вялікй павагі на думку палітвязня заслугоўвае і пратэстанцкі біскуп Сяргей Цвор, які звярнўся да шэрагу дзяржаўных устаноў са зваротам аб спыненні ціска на Змітра Дашкевіча і просьбай правесці ўсебаковае расследванне фактаў неправавых дзеянняў адміністрацыі Мазырскай ПКі №20 у дачыненні да Дашкевіча, а таксама ўжыць меры па недапушчэнні падобных фактаў у будучым.  


Таксама, Севярынец выказаў меркаванне, што, магчыма, Касцёл выступае сення мастком для перамоў паміж Захадам і Беларуссю.“ Тое, што сустрэча Клаўдыё Гуджэроці з палітзняволенымі адбылася, паказвае, што сусветная супольнасць разумее, за кім на Беларусі праўда. Не так часта Касцёл робіць такія крокі, якія можна назваць і палітычнымі. А калі Папа Рымскі ў галіне палітыкі становіцца на бок рэпрэсаваных, гэта паказвае лінію фронта, дзе знаходзіцца дабро”- лічыць палітык.


Павал Cевярынец выказаў асабістыя сумненні, што сённяшнія беларускія улады смогуць  “прадаць” палітвязняў: “Іх трэба проста асвабадзіць. Еўрапейцы разумеюць, што гандль людзьмі – гэта дрэнна, гэта прывядзе толькі да з’яўлення новых палітвязняў”, -- падсумаваў ён.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.