Актывіст супраць КДБ

Магілёўскі грамадскі актывіст Алег Аксёнаў звярнуўся ў суд з пазовам  да обласной управы КДБ.
 
Яшчэ 22 кастрычніка супрацоўнік гэтай арганізацыі Махуноў выклікаў да сябе Аксёнава і азнаеміў яго з пастановай, падпісанай старшынем абласной управы КДБ, згодна з якой яго паставілі на прафілактычны ўлік. Нагодай для гэтага стала  нібыта  дзеянні ад імя незарэгістраванай арганізацыі – партыі  “Беларуская  хрысціянская дэмакратыя”. У ходзе сустрэчы з супрацоўнікам КДБ яму не прапаноўвалі падпісаць ніякіх папер, а таксама   не выдалі  копію пастановы.  Аксенаў палічыў гэту пастанову незаконнай і патрабаваў ад кіраўніка КДБ пісьмовых прабачэнняў за незаконныя дзеянні яго супрацоўнікаў.
 

На судзе Аксёнаў спрабаваў давесці да суда, што ён ніколі не дзейнічаў ад імя неіснуючай арганізацыі. У сучасны момант створаны толькі аргкамітыт па стварэнню будучай партыі. Аднак суддзя Юрчанка да ўвагі гэта не  прыняў. І наадварот, доказы прыведзеныя прадстаўнікам КДБ і сведкай, якім ў судзе выступіў аператыўны супрацоўнік Махуноў, палічыў заслугоўваючымі даверу.
 
З вялікай цікавасцю прысутныя на судзе заслухалі даведку КДБ, у якой  вельмі падрабязна былі  пералічаны ўсе “антыдзяржаўныя” дзеянні Алега Аксенава на працягу апошніх двух гадоў: з кім сустракаўся, калі і куды выязжаў за мяжу, што казаў, што прапаноўваў, у якіх семінарах прымаў ўдзел і г.д.
 
Асаблівую увагу з боку КДБ прыцягнуў да сябе той  факт, што ў 2011 годзе па прапанове  Аксенава на прадпрыемстве, дзе ён у той час працаваў, быў створаны страйкавы камітэт.
 
Разгляд справы адбыўся 17 снежня. Пастанову суд вынес на наступны дзень. Судздзя Ленінскага раена горада Магілева Юрчанка не задаволіў пазоў Алега Аксёнава.
 
Сам  актывіст пастанову суда не прызнаў і назваў яго палітына матываваным. 

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.