Якая розніца паміж палітзняволеным і вязнем сумлення?

Агульнапрынятага вызначэння для палітычных зняволеных няма. Традыцыйна, імі лічацца тыя, хто знаходзіцца за кратамі за сваю палітычную дзейнасць, асабліва калі яны крытыкуюць кіраўніцтва сваёй краіны альбо выступаюць за яго змену.


У кастрычніку 2012 Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы стала першай буйной міжурадавай арганізацыяй, якая зацьвердзіла крытэрыі для вызначэньня таго, каго можна лічыць палітычным вязьнем.

Такім чынам, чалавек лічыцца палітычным вязнем, калі ён трапляе хаця б пад адзін з ніжэйназваных крытэраў:

— Ягонае ўтрыманьне пад вартай парушае асноўныя гарантыі Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека, у прыватнасці, свабоду думкі, сумлення і веравызнання, свабоду выказвання меркавання і інфармацыі, а таксама свабоду сходаў і асацыяцыяў;



— Раней ён арыштоўваўся па чыста палітычных прычынах;


— Працягласць альбо ўмовы ўтрымання пад вартай непрапарцыйныя характару злачынства;


—  Затрыманне мела дыскрымінацыйны характар у параўнанні з іншымі асобамі;


— Даўжыня або ўмовы ўтрымання пад вартай з прапорцыі да злачынства;


— Утрыманне пад вартай ёсьць вынікам судовага працэсу, які быў відавочна несправядлівы і палітычна матываваны.

У адпаведнасці з новымі кіроўнымі прынцыпамі ПАРЭ, асобныя дакладчыкі ПАРЭ па той ці іншай краіне могуць зрабіць рэкамэндаваць афіцыйна прызнаць пэўную асобу палітычным зняволеным.

Amnesty International таксама выкарыстоўвае тэрмін «палітычны зняволены» для характарыстыкі любога зняволенага, чыя справа мае палітычны элемэнт. Тым ня менш, Amnesty International не вядзе актыўных кампаніяў за вызваленне палітычных зняволеных, засяроджваючы ўвагу на вязнях сумлення.

Звычайна міжнародныя праваабарончыя арганізацыі і міжурадавыя арганізацыі, такія як Міжнародны Чырвоны Крыж, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і Эўрапейскі Звяз прымаюць рэкамэндацыі давераных мясцовых праваабарончых арганізацый.

Некаторыя міжнародныя арганізацыі пазбягаюць тэрміну «палітычны зняволены», паколькі лічаць яго недастаткова аб’ектыўным. Так, міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch, напрыклад, аддае перавагу ў большасці выпадкаў тэрміну «абаронцам правоў чалавека».

Па дадзеных Amnesty International, вязні сумлення трапляюць пад катэгорыю «палітычны вязень», але адначасна адпавядаюць і іншым крытэрам.

Amnesty International лічаць вязнямі сумлення тых, хто пазбаўлены свабоды з прычыны сваіх палітычных ці рэлігійных перакананняў, этнічнага паходжання, полу, расы, мовы, маёмаснага становішча альбо іншага статусу.

Людзі, якія выкарыстоўвалі гвалт або заклікала да гвалту, нават у абарону сваіх перакананняў, не могуць быць прызнаныя Amnesty International вязнямі сумлення.

Amnesty International патрабуе, каб усе вязні сумлення былі неадкладна і безумоўна вызваленыя. З моманту свайго заснавання ў 1961 годзе, гэтая арганізацыя займалася справамі вязняў ў больш чым 44 тысячах выпадках, пры гэтым 40 тысячаў зняволеных былі вызваленыя.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.