Прэмія імя Віллі Брандта - Мікалаю Статкевічу

24 студзеня ў Берліне адбылося ўручэнне 2-й Міжнароднай прэміі імя Віллі Брандта. Ад імя Мікалая Статкевіча прэмію атрымалі яго жонка - Марына Адамовіч і дачка - Кацярына Статкевіч, паведамляе сайт www.statkevich.org



Мікалай Статкевіч быў уганараваны Міжнароднай прэміяй імя Віллі Брандта "За асаблівую палітычную мужнасць", якая ў гэтым годзе ўручаецца другі раз. Прэмію атрымаў таксама нарвежскі прэм'ер-міністр Енс Столтэнберг, які ўганараваны за "прыкладную прыхільнасць да дэмакратыі". Як адзначана ў рашэнні журы, ён здолеў згуртаваць нарвежскае грамадства у адказ на выклік тэрарызму. Пасля трагічнага і страшнага тэракту ў Осла і на востраве Утай, які адабраў жыцці 77 чалавек, пераважна маладых людзей, членаў моладзевага крыла нарвежскай сацыял-дэмакратычнай Рабочай партыі, нарвежскі прэм'ер прыняў рашэнне і сказаў словы, якіх чакала грамадства. Перад уручэннем узнагароды кандыдат на канцлера ад СДПГ Пер Штайнбрук працытаваў гэтыя словы Енса Столтэнберга: "Нарвегія адкажа на гэты напад большай дэмакратыяй, большай адкрытасцю, большай салідарнасцю, але ніколі не наіўнасцю".



Перад уручэннем прэміі Мікалаю Статкевічу з прамовай выступіў старшыня журы, прафесар Эган Бар, на працягу доўгіх гадоў блізкі сябра і паплечнік Віллі Брандта. Ён, у прыватнасці, сказаў: "Мікалай Статкевіч быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі... Ён ведаў, што ён кідае выклік аўтарытарнаму рэжыму ў Мінску. Яго адзінае «злачынства», у якім ён быў вінаваты, была яго прыхільнасць да дэмакратычных выбараў.
Прэмія, якая ўручаецца сёння, носіць імя Віллі Брандта. Яму належыць выраз: "Дзе свабода не абаронена своечасова, аднавіць яе можна толькі коштам вялікіх ахвяр!"



Далей ён сказаў:"Слова "дэмакратыя" мае для нас важны сэнс. Дэмакратыя з'яўляецца душой нашай партыі. Мы кажам: хай Мікалай Статкевіч і іншыя палітычныя зняволеныя нарэшце будуць вызваленыя!"



На цырымоніі ўручэння прэміі ў Willy Brandt House прысутнічала больш за 600 чалавек. Людзі стаялі і сядзелі ў праходах, на прыступках лесвіцы. Сярод гасцей былі вядомыя нямецкія і еўрапейскія палітыкі, члены ўрада, Бундэстага і Еўрапарламента, у тым ліку Герхард Шродэр, Пер Штайнбрук, Франц Цёнес, былыя і сучасныя кіраўнікі СДПГ (SPD).



Марына Адамовіч зачытала прывітальныя словы Мікалая Статкевіча, з якімі ён звярнуўся да прысутных з-за кратаў. Перакладала іх дачка палітыка, Кацярына Статкевіч. Выступ прысутныя віталі авацыямі. Уся зала ўстала.



Кажа жонка палітыка: "Я нават не магла ўявіць сабе такога. На працягу нашага выступу на сцэне мяняліся слайды з фотаздымкамі Мікалая. А пасля яго завяршэння ўся зала ўстала і некалькі хвілінаў авацыямі вітала Мікалая. Нам казалі: "Вы тут сярод сяброў. Мы будзем і надалей рабіць усё, што ў нашых сілах, дзеля яго вызвалення, дзеля дэмакратыі ў Беларусі".



Для мяне гэта - самае яскравае сведчанне, што салідарнасць не мае межаў. Яна можа прайсці праз турэмныя муры.
 
Я ніколі не забудуся, што на пачатку студзеня 2011 года менавіта прадстаўнікі нямецкай і міжнароднай сацыял-дэмакратыі першымі прыехалі ў Мінск, каб даведацца аб лёсе Мікалая і дамагацца яго вызвалення, і вызваленнія іншых палітвязняў, незаконна захопленых пасля выбараў. Яны працягваюць рабіць гэта і сёння. Дзякуй!".

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.