Алег Аксенаў не збіраецца спыняць барацьбу за свае правы
Не збіраецца спыняць барацьбу за свае правы грамадскі актывіст Алег Аксенаў. Не пагадзіўшыся з пастановай суду Ленінскага раену г. Магілева, Аксенаў 18 лютага абскардзіў гэта рашэнне ў абласным судзе.
У сваёй позве у суд Аксенаў звярнуў ўвагу на тое, што суд Ленінскага раёна вынес неабгрунтаваны прысуд, парушыўшы пры гэтым шмат працэсуальных нормаў, не ўлічыў доказаў, абвяргаючых яго віну.
Напрыклад, папярэдні суд не дазволіў яму азнаёміцца з дакументамі, прадстаўленымі з КДБ, нягледзячы на тое, што яны не з’яўляюцца сакрэтнымі. Тым самым было парушана канстуцыйнае права на роўнасць магчымасцяў у судовым працэсе.
Адначасова, на думку актывіста, некоторыя супрацоўнікі КДБ спрабуюць з’імітаваць кіпучую дзейнасць перад запланаваным скарачэнням кадраў. Аксенаў прасіў суд адмяніць пастанову КДБ аб пастаноўцы яго на прафілактычны ўлік, абавязаць кіраўніцтва КДБ прынесці прабачэнне за іх незаконныя дзеянні.
Post new comment