З турботай аб лёсе гістарычнай спадчыны.

Рада Гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі БНФ накіравала зварот у гарадскі савет дэпутатаў і гарвыканкам з прапановай прадаставіць інфармацыю аб мерапрыемствах, прысвечаных 150-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.


Усведамляючы важнасць гэтай гістарычнай даты для беларускага народа, сяброў партыі БНФ цікавіць лёс мемарыяльнай шыльды памяці паўстанцаў, якая была дэмантавана з чыгуначнага вакзала на час яго рамонту.  

Акрамя таго, гарадзенцы маюць намер даведацца ці запланавана на афіцыйным узроўні правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню памяці паўстанцаў і ці будзе, згодна з колішнім рашэннем гарсавета, усталяваны помнік Кастусю Каліноўскаму. 
 
На думку старшыні гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзіма Саранчукова, захады ўладаў па ўшанаванні памяці паўстанцаў выклікаюць занепакоенасць.

Усведамляючы важнасць спадчыны К. Каліноўскага для жыцця нашага народа, Рада Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ звярнулася ў Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт і Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў з такімі пытаннямі:

  • ці ўнесены ў план гарадскіх мерапрыемстваў імпрэзы па ўшанаванні памяці герояў паўстання 1863 года на Беларусі?

     

  • Які лёс чакае мемарыяльную шыльду памяці паўстанцаў, якая да пачатку рэканструкцыі чыгуначнага вакзала ў Гродна месцілася на яго фасадзе і ці будзе пасля заканчэння рэканструкцыі яна вернута на адпаведнае месца?

     

  • Якія захады прымаюцца для рэалізацыі рашэння Гродзенскага гарадскога Савета, прынятага яшчэ ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, па ўсталяванні помніка К. Каліноўскаму ў Гродна на пачатку вуліцы Савецкай перад Палацам прафсаюзаў?

     

На жаль на сённяшні дзень150-годдзе паўстання Кастуся Каліноўскага ў Гародні пакуль адзначаецца выключна прадстаўнікамі пазаўрадавых арганізацый, якія зладзілі некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных нацыянальным героям Беларусі і іх барацьбе за незалежнасць краіны.

 

 

 

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.