Гомельскія грамадзянскія ініцыятывы
Ініцыятыўная група грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў уладаў, стварае арганізацыюдзеля абароны тых, па абскарджванням якіх еўрапейскія і міжнародныя інстытуты прынялі станоўчыя рашэнні.
- Ідэя стварэння арганізацыі нарадзілася з-за нежадання ўрада краіны выконваць прынятыя Радай ААН па правах чалавека рашэнні, - пракаментаваў Камітэту «Салідарнасьць» праваабаронца Леанід Судаленка.- На сённяшні дзень іх прынята больш за 40, у якіх былі адзначаны тыя ці іншыя парушэнні грамадзянскіх і палітычных правоў беларускіх грамадзян, гарантаваных Міжнародным Пактам пра грамадзянскія і палітычныя правы”.
Агулам на дадзены момант у Камітэце па правах чалавека зарэгістравана 144 скаргі з Беларусі, 44 з якіх з Гомельскага рэгіёна.
Звычайна грамазяне скардзяцца на парушэнні права на справядлівае судовае разбіральніцтва, выказвання меркаванняў, правядзення мірных сходаў, свабоду далучэння да асацыяцый, галасаваць і быць абраным на выбарах, ужыванне дыскрымінацыі па палітычных матывах.
*********************************************************
Грамадзкая ініцыятыва «Гомельскі Дэмакратычны Форум» адрэагавала на факт ужывання прадпрыемствам «Гомельдрэў» у дачыненні да сваёй супрацоўніцы Дэкрэта №9 («крэпаснога дэкрэта).
Жанчыне забаранілі звальняцца па ўласным жаданні, так як дадзены дэкрэт прадугледжвае пераход усіх супрацоўнікаў дрэваапрацоўчай прамысловасці на кантракт, разарванне якога магчыма толькі са згоды нанімальніка.
Па дапамогу працаўніца звярнулася ў незалежны прафсаюз.
- Наколькі мне вядома, выпадак у Гомлі – першы практычны прэцэндэнт ужывання «крэпаснога права», дагэтуль заставаўшагася выключна на паперы,- зазначыў адзін з лідараў ГДФ Пётр Кузняцоў.
-Паколькі гэта відавочна супярэчыць як Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Працоўнаму Кодэксу, так і міжнародным абавязкам у сферы правоў чалавека, мы лічым, што гэта як раз той выпадак, калі грамадзянам варта задумацца пра абарону сваіх правоў. Усёткі мы жывем не ў XIX ст.
Мы асабліва акцэнтуем увагу на тым, што эфектыўнай абарона правоў можа быць толькі тады, калі ў гэтым удзельнічае вялікая колькасьць людзей і прадстаўлены інтарэсы ўсяго грамадзтва – грамадзянскай супольнасці!» - падкрэсліў Пётр Кузняцоў.
***************************************************************
У Гомелі некаторыя прадпрымальнікі ГЦ «Сакрэт» прыпынілі працу.
Да такой скрайняй меры людзей вымусіла падвышэнне арэндных ставак. Уласнік ГЦ паведаміў прадпрымальнікам, што 1 сакавіка уздымае арэндную плату ў 1,4-2,5 разы.
Сябры Рады прадпрымальнікаў ГЦ «Сакрэт» прыйшлі да гарваканкама, каб сумесна з гарадскімі ўладамі і ўласнікамі гандлвага цэнтра разабрацца ў склаўшайся праблеме.
Уласнік гандлёвага цэнтра наўпрост заявіў, што не збіраецца прыслухоўвацца да меркаванняў рады і развітаецца з кожным, хто непагодзіцца.
- У такім разе, у чым сэнс падобнай Рады? - задаюцца пытаннем гандляры, кожны з якіх у пісьмовай форме паведаміў пра тое, што давярае Радзе прадпрымальнікаў вырашаць ягоныя пытанні.
Сваёй акцыяй прадпрымальнікі не толькі прыцягваюць увагу да ўласнай праблемы, але і выказваюць занепакоенасць тым, што ўласнік гомельскага ГЦ «Сакрэт» папярэдзіў нязгодных прадпрымальнікаў пра штрафныя санкцыі і «прыняццё мер па абмежаванні права на выезд» з краіны.
- Банальная акцыя запалохвання, шмат у чым падобная да тых, якія ўлады чынілі ў дачыненні да палітыкаў, калі ім таксама адмаўлялі ў выездзе», - пракаментаваў дадзенае паведамленне старшыня рады РАА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.
*************************************************8
Гамельчукі распачынаюць збор кніг фантастыкі і фэнтэзі для дзяцей-сірот
Сабраная творы накіруюцца ва Улукаўскую школу-інтэрнат, якая знаходзіцца ў Гомельскім раёне. Арганізатаркі збору кніг – выкладчыца танцаў Наталля Фантова і валанцёр Аліса Селязнёва.
Дзяўчыны звярнуліся да гамельчукоў дапамагчы аднавіць бібліятэку для дзяцей-сірот. Як сцвярджаюць арганізатаркі, інтэрнэта ў школе-інтэрнаце няма. А падборка кніг у бібліятэцы налічвае ў асноўным творы савецкіх аўтараў. “Можа быць вы даўно перайшлі на лічбавае чытанне ці вашае сэрца належыць іншым аўтарам, то аддайце кнігі ў дзіцячыя рукі”, – звяртаюцца да карыстальнікаў сацыяльных сетак Наталля Фантова і Аліса Селязнёва. Збор кніг працягнецца з 28 лютага па 31 сакавіка. http://racyja.eu
Post new comment