Якія «акадэмічныя свабоды» пануюць у беларускіх універсітэтах.
Сталі вядомымі некаторыя падрабязнасці выступу старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце.
Нагадаем, міністр адукацыі Сяргей Маскевіч прэзентаваў калектыву ГрДУ новапрызначанага рэктара Андрэя Караля. На паседжанні прысутнічалі гарадзенскія чыноўнікі з абласнога і гарадскога аддзелаў адукацыі.
Пасля Маскевіча ўзяў слова старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра.
У сваім выступленні ён пахваліў універсітэт за тэхналагічныя дасягненні і раскрытыкаваў за промахі ў ідэалагічнай працы. Пра гэта расказалі прысутныя на сустрэчы.
Шапіра ўпікнуў былога рэктара Яўгена Роўбу, што той марудзіў са звальненнем Андрэя Чарнякевіча праз сваё знаёмства з бацькам гісторыка, які таксама працаваў ва ўніверсітэце. Старшыня аблвыканкама прызнаўся, што ён уласнаручна даў загад звольніць аднаго з аўтараў падручніка «Гродназнаўства» Андрэя Чарнякевіча.
Прысутныя на сустрэчы — універсітэцкая вярхоўка — праводзілі Шапіру апладысментамі. Але не меншымі апладысментамі яны ўзнагародзілі і былога рэктара. Як расказваюць людзі з Гродна, яму зладзілі авацыю стоячы. Сам Роўба адно заявіў, што «я верна служыў».
Вось такія «акадэмічныя свабоды» пануюць у беларускіх універсітэтах.
Паводле nn.by
Post new comment