“Сейбіты Беларушчыны”

На офісе Руху “За Свабоду” і камітэта “Салідарнасць” адбылася вечарына, прымеркаваная да Дня Волі.

Адкрыў вечарыну сябра Саюза беларусіх мастакоў Мікола Купава. Творца зрабіў эскурс у гісторыю, нагадаўшы пра лёс мастакоў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні 1863 года. Купава распавёў пра выставы, якія ў гэтым годзе будуць прысвечаны К. Каліноўскаму.

Гэтаксама сваю творчую спараваздачу зрабіў вядомы паэт і бард Алесь Камоцкі. Ён распавёў пра апошнія дыскі і кнігі, якія былі выдадзены пры творчым супрацоўніцтве з народным паэтам Рыгорам Барадуліным.

На вечарыну былі запрошаны бацькі студэнтаў-каліноўцаў. Яны з цікавасцю выслухалі аповеды мастака Міколы Купавы, журналіста Аляксандра Тамковіча. Слухачы былі прыемна ўражаны выкананнем песняў і рамансаў Алесем Камоцкім, а пасля задавалі шчырыя пытанні.

Адначасова ў памяшканні адбылося адкрыццё  фотавыставы  “ Сейбіты Беларушчыны”, на якой былі прадстаўлены фотаздымкі дзечаў беларускай навукі, культуры і мастацтва, зробленыя з 2005 па 2012 год.

Героі фотапартрэтаў: Радзім Гарэцкі, Рыгор Барадулін, Анатоль ГрыцкевічУладзімір Содаль, Аляксей Марачкін, Юзаф Булька, Анатоль Белы, Міхась Чарняўскі. Людзі, якія з’яўляюцца духоўнымі спадчыннікамі айцоў-заснавальнікаў БНР. Яны ўвасабляюць іх ідэі ў даследванні нетраў беларускай зямлі, у вывучэнні яе мінуўшчыны, ва ўвекавечанні памяці пра выбітных асобаў, у служэнні роднай мове і літаратуры, у справе адраджэння роднага краю.

Здымкі былі зроблены падчас наведвання пісьменнікаў і навукоўцаў, на святы альбо пад час важных грамадскіх мерапрыемтваў.

Задумай арганізатараў выставы было запрасіць герояў здымкаў, каб яны маглі падзяліцца сваёй творчай спадчынай (кнігамі, даследваннямі, дыскамі) з сябрамі “Руху “За Свабоду” і “Салідарнасці”, з моладдзю, грамадскімі актывістамі і бацькоўскай грамадой.

Фотавыстава працуе на офісе Руху “За Свабоду”  па будзённых днях з 12.00 да 18.00

 

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.