“Рок Салідарнасьць” у Аполі
Пры падтрымцы мясцовых уладаў польскага горада Аполе, беларускай грамадой быў зладжаны канцэрт нашумелага і апальнага ў Беларусі гурта “Дзецюкі”. Сярод арганізатараў мерапрыемства былі студэнты, якія навучаюцца па праграме Каліноўскага. Екацярына Ерузалімская, якае з’ехала з Беларусі ў мінулым годзе і навучаецца цяпер у Аполі распавяла “Салідарнасці” пра падзею.
“Першапачаткова мы думалі праводзіць канцэрты “Салідарнасці” з удзелам музыкаў з Беларусі штомесяц 16 чысла. Праўда пакуль што пытанне стала з-за фінансавага боку. Цяжка знайсці спонсарскую падтрымку з боку мясцовых уладаў. Бо ў планах было запрасіць і гурт “БН” і шмат каго яшчэ. Але для пачатку запрасілі хлапцоў з гурту “Dzieciuki” і яны з радасьцю пагадзіліся. Спадзяемся, што ўсё яшчэ атрымаецца. Мы жадаем паказаць палякам сучасную беларускую культуру і нейк гуртаваць беларусаў праз такія мерапрыемствы.”
Канцэрт з лозунгам “Opole solidarne z Białorusją” адбыўся ў студэнцкім Доме Культуры, дзе адбываюцца выступы нават вядомых гуртоў з Польшчы. Уваход арганізатары вырашылі зрабіць вольным. Апроч беларускага гурта, выступілі палякі з Le Fleur.
Нягледзячы на тое, што на першы канцэрт сабралося ня так шмат людзей, як планавалася, музыкі высптупілі весела і энэргічна. “Сапраўдныя прафесыяналы,” – зазначыла Маша, студэнтка з Беларусі. “Ніколі дагэтуль не чула гэтыя гурты, але мне вельмі спадабалася. Здораўскі і таленавіта. Адчула сябе на нейкі час дома проста. Спадзяюся неўзабаве і ў Беларусі зноў можна будзе такія канцэрты праводзіць.”
Post new comment