Ізноў прыйшла "Вясна"

У той час, як беларусы пазіраючы з вакна на заснежаныя вуліцы, разважаюць, куды ж падзелася вясна, праваабарончая арганізацыя "Вясна" зноў з'явілася ў самым цэнтры Мінска і нават адзначыла наваселле. Нагадаем, што кватэра, якая з'яўлялася папярэднім офісам арганізацыі была арыштаваны пасля вынясення прысуду старшыні цэнтра, Алесю Бяляцкаму.

Новы офіс праваабарончага цэнтра «Вясна» месціцца па вуліцы Мяржынскага, 8-26. Планіроўка офіса такая ж, як і на былой кватэры.

Як паведамляе Наша Ніва, перасяленне прыпадае на дзясятую гадавіну ліквідацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», нагадала праваабаронца Таццяна Равяка. «І мы ўсё адно працуем. Ужо дзесяць год».

Сайт газеты цытуе Валянціна Стэфановіча, які расказаў пра складанасці пры пошуку новага памяшкання: «Трэ’ было знайсці гаспадара, які б не меў у Беларусі бізнэсу. Было пажадана, каб ён не жыў тут, у Беларусі». Па словах праваабаронцы, яны знайшлі акурат такі варыянт. Дамова з гаспадаром памяшкання надзяляе іх шырокімі паўнамоцтвамі — ад здачы плошчаў у арэнду, да продажу кватэры ад імя ўласніка.

(фотарэпартаж - Антон Сурапін)

 

 

 

 

 

 

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.