29 красавіка адбудзецца вечарына з Уладзімірам Арловым і Леанідам Лычом
У офісе Руху "За Свабоду" у межах фотавыставы "Сейбіты Беларушчыны" адбудзецца творчая сустрэча з вядомым гісторыкам Леанідам Лычом і пісьменнікам Уладзімірам Арловым.
Ганаровыя госці распавядуць цікавыя гісторыі са свайго жыцця, падзеляцца творчымі планамі, правядуць аўтографсесію.
Вечарына адбудзецца 29 красавіка па адрасе: Незалежнасці, 80-73. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.
Post new comment