У панядзелак раніцай будуць судзіць журналістаў затрыманых на "Чарнобыльскім Шляху"
Затрыманыя падчас правядзення сёлетняга "Чарнобыльскага Шляху" журналісты Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі дастаўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (зав. Акрэсціна) да правядзення суда. Верагодна, што разгляды спраў пачнуцца а 10-ай гадзіне ў панядзелак, 29 красавіка. Прыйсці падтрымаць супрацоўнікаў "Радыё Рацыя" магчыма ў судзе Савецкага раёну Мінску (Лагойскі тракт, 3).
Карэспандэнты «Радыё Рацыя» Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі затрыманыя 26 красавіка пасля заканчэння дазволенай мінскімі ўладамі акцыі, адкуль вялі рэпартаж і мелі пры сабе пасведчанні. Журналістаў абвінавачваюць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (артыкул 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). Зараз абодва журналісты знаходзяцца ў сталічным Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на вуліцы Акрэсціна.
Супрацоўнікі ЦІП заявілі прадстаўнікам БАЖ, што затрыманыя журналісты змогуць атрымаць перадачы толькі пасля суду, не прыняўшы прынесеныя перадачы.
Post new comment