Вакол “Вольнага гораду”
У гэтыя дні спаўняецца 15 год, як гурт грамадскіх актывістаў наладзілі ў горадзе Крычаў выпуск незалежнай газеты “Вольны горад”. За гэты час газета набыла вядомасць не толькі ў самім Крычаве, але і ў навакольных раенах. Фармат выдання такі, што некалькі палос заўседы прысвячаецца падзеям у Клімавіцкім, Чэрыкаўскім, Чавусскім і другім раенам. Выхад кожнага нумара, без перабольшвання, становіцца з’явай не толькі мясцовага маштабу.
Нефармальным лідарам грамадскага руху ў Крычаве і прылягаючых да гэтага горада раёнаў з’яўляецца таленавіты журналіст Сяргей Няроўны.
Няроўны і яго прыхільнікі не адзін год паслядоўна ўдзельнічаюць ва ўсіх грамадскіх мерапрыемствах не толькі ў сваім рэгіёне, але і ўсей краіны.
За сваю дзейнасць крычаўскія дэмакраты не аднойчы сутыкаліся з рэпрэсіўнай дзяржаўнай машынай. Не пералічыць колькі было затрыманняў за распаўсюд газеты. Колькі адбылося судовых паседжанняў, на якіх трэба было супроцьстаяць мясцовым вертыкальшчыкам, дзяржаўным журналістам, міліцыянтам.
Супраць Няроўнага ўзбуджалась крымінальная справа. Яго жонку безпадстаўна зволілі з працы.
Трэба ўзгадаць некаторыя імёны хаця б некаторых, хто заўжды быў побач з Няроўным: Уладзімір Кудраўцаў, Мікалай Федарэнка, Мікалай Гердзій. Гэта далека не поўны спіс крычаўскіх аднадумцаў, згуртаваных вакол “Вольнага гораду”. Усе яны належаць да самых розных палітычных партый і грамадскіх арганізацый, маюць розныя погляды на розныя падзеі. Але ўсіх іх аб’ядноўвае неабыякавасць да будучыні краіны, любоў да роднага Крычава, адказнасць за лёс сваіх родных, знаёмых, землякоў.
Post new comment