Як выжыць чалавеку?

Беспрацоўны жыхар Брэста, сябр незалежнага прафсаюза РЭП і партыі КХП-БНФ Славамір Грыгаровіч звярнуўся ў пісьмовай форме да прадстаўніка Нацыянальнага Cходу Рэспублікі Беларусь Багдановіч Л.Н., па тлумачэнне, чаму дэпутаты ППНС РБ зацягваюць разгляд прапановы аб павялічэнні стыпендыі для беспрацоўных. Нагадаем, што спадарыня Багдановіч была абрана на другі тэрмін і цяпер з’яўляецца намеснікам старшыні пастаяннай камісіі па працы і сацыяльнай абароне.

 

Спадар Грыгаровіч падлічыў, што штомесяцовай дапамогі для беспрацоўных у памеры 105 тысяч рублёў хапае толькі на 15 з паловай боханаў хлеба штомесяц, інакш кажучы,- на сняданак, абед і вячэру – па 0,172 грамы хлеба.

 

Жыхар Брэста не разумее, чаму ў дачыненні да беспрацоўных дзяржава не ўжывае панятку “пражытковы мінімум”. Гэты самы бюджэт пражытковага мінімума ўяўляе сабой кошт мінімальнага набору матэрыяльных даброццяў і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання ягонага здароўя.

 

- Дзяржава прыніжае чалавечую годнасць, прадстаўляючы так званую дапамогу па беспрацоўю ў памеры 105 тысяч штомесяц, у той сам час, як з 1га лютага па 30га красавіка 2013 года бюджэт пражытковага мінімума для працаздольнага насельніцтва склаў 1 014 180 беларускіх рублёў, - адзначае брэсцкі беспрацоўны.

 

Славамір Грыгаровіч прыводзіць прыклад, што на ягоны запыт, з якой прычыны не выконваецца арт. 21 Кансттуцыі РБ, у адпаведнасці з якім кожны мае права на годны ўзровень жыцця, уключна з дастатковым харчаваннем, адзін з супрацоўнікаў Цэнтра сацыяльнай дапамогі і занятасці насельніцтва выказаў афіцыйнае тлумачэнне – “каб людзі хутчэй імкнуліся знайсці працу і працаўладкавацца”.

 

У цяперашні час 56-гадовы былы кіроўца камерцыйнага аўтобуса, засвойвае прафесію аўтапагрузчыка (навучанне займае 2,5 месяцы), але пакуль ідзе навучаньне і праходзіць практыка, яму відаць прыйдзецца посціцца.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.