У галерэі "ў" распачнецца выстава з удзелам стыпендыянта Праграмы Каліноўскага

У галерэі сцчаснага мастацтва "ў" пачынаецца калектыўная выстава маладых мастакоў з удзелам стыпендыянта Праграмы Каліноўскага, Яўгена Шадка. Выстава мае назву "Структурызацыя".

"Структурызацыя– першы буйны праект пачынаючага куратара Наталлі Гарачай. На працягу года Наталля была каардынатаркай праграмы па прэзентацыі маладога беларускага мастацтва "Рэпліка", выставы ўмежах якой адбываліся ў малой залі галерэі "Ў". Дадзены праект накіраваны на выяўленне і аналіз новага артыстычнага асяроддзя, пошук пытанняў, якія цікавяць маладую генерацыю творцаў, даследванне творчых практык, якімі карыстаюцца мастакі.

Праект "Структурызацыя"(графіка, жывапіс, фота, відэа, аўдыё) закліканы вылучыць галоўныя структурныя паказнікі, на якіх грунтуецца мастацтва, паказаць схему працэса стварэння і сістэматызаваць найбольш прыярытэтныя на погляд маладых мастакоў тэзісы. 

"Структурызацыя"– калектыўная выстава маладых мастакоў, куратарскі праект, у якім галоўная роля адводзіцца здольнасці мастака да размовы, абмеркавання, ягонай гатоўнасці да камунікацыі.

У праекце прымаюць удзел выбітныя прадстаўнікі маладога пакалення: Паўліна Вітушчанка, Аляксей Талстоў, Анро, Тарас Пашчанка, Базыль, Алеся Пчолка, Міхась Мішук, Яўген Шадко, Фёдар Бардак, Аляксей Dreva і Міла Шыдлоўская.

Адкрыццё выставы адбудзецца 2 траўня а 19-ай гадзіне

Уваход вольны

Шчыра запрашаем!

 

паводле ygallery.by

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.