Неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць з турмаў усіх палітычных апанентаў, праваабаронцаў і актывістаў

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, які прадставіў для азнаямлення Савету ААН па правах чалавека спецдакладчык па сітуацыі ў Беларусі Міклаш Харашці. Як паведамляе БелаПАН, даклад плануецца разгледзець падчас 23-й сесіі Савета. Яна пройдзе з 27 траўня па 14 чэрвеня ў Жэневе.

Харашці адзначае, што сітуацыя з палітвязнямі выклікае глыбокую турботу. Умовы іх утрымання ў турмах ён расцэньвае як неналежныя, а часам і як катаванні.

Таксама беларускаму ўраду рэкамендавана прыбраць усе перашкоды, якія замінаюць актыўнаму ўдзелу грамадскіх няўрадавых арганізацый і апазіцыйных партый у палітычным жыцці краіны.

Афіцыйнаму Мінску рэкамендавана апублікаваць вычарпальную інфармацыю па выкананых смяротных прысудах і неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Харашці рэкамендуе расследаваць выпадкі гвалтоўнага знікнення некалькіх беларускіх палітыкаў і журналіста Завадскага, пазбаўленне ліцэнзій і пераслед адвакатаў, якія абаранялі фігурантаў "справы 19 снежня 2010 года", гарантаваць поўную незалежнасць судовай сістэмы і суддзяў у Беларусі.

Ёсць у дакладзе і рэкамендацыя перагледзець і прыняць такое заканадаўства, якое "будзе абараняць мірныя сходы, у тым ліку спантаныя акцыі".

Харашці звяртае ўвагу на тое, што так і не атрымаў магчымасці наведаць Беларусь для азнаямлення з сітуацыяй на месцы. Нагадаем, што беларускія ўлады адмовіліся супрацоўнічаць з ім.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.