Звольнены магілёўскі выкладчык падрыхтаваў кнігу «Магілёў: сацыяльна-эканамічны аспэкт»

Асобу Пятра Мігурскага можна без перабольшвання назваць знакавай у апазіцыйным дэмакратычным  асяроддзі Магілеўскага рэгіена. Не кожны выкладчык правінцыйнага ВНУ, як Мігурскі, можа дазволіць сабе адкрыта гаварыць пра свае палітычныя погляды.

 
У найноўшай гісторыі нашай краіны  ёсць шмат прыкладаў, калі ўлада самымі разнастайнымі метадамі перацягвала на свой бок найбольш яркіх яе апанентаў. Ужываліся і пагрозы, у тым ліку і да родных, і пасулы на заняцце прэстыжных пасад, і высокааплочваемая праца. Але Петр Сцяпанавіч не пайшоў насуперак сваім поглядам дзеля  цепленькага мястэчка. Увесь гэты час ён працягваў займацца самаадукацыяй, прымаў удзел ў працы дэмакратычнага руху магілеўшчыны. І самае галоўнае не адыходзіў ад справы, якой с пачатку 90-х прысвяціў сваё жыцце.
 
Пасля прэзідэнтскіх выбараў 2010 году кіраўніцтва Магілеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання  не магло дараваць свайму супрацоўніку тое, што ён з’яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Пасля заканчэння выбараў рэктар, які ў сваю чаргу быў даверанай асобай другога кандыдата ў прэзідэнты А. Лукашэнка, паставіў перад Мігурскім катэгарычнае пытанне аб тым, ці ён працягвае працаваць ў ВНУ, ці займаецца палітыкай. Петр Мігурскі вымушаны быў зволіцца.
 
Ужо само пастаноўка пытання аб звальненні кандыдата навук з’яўляецца дзікунствам. А становішча ў правінцыйных ВНУ  краіны  з выкладчыкамі, маючымі вучоныя ступені, інакш як катастрафічнай назваць нельга. Нават па афіцыяльных звестках, сярэдні ўзрост прафесара ў нашай краіне перавышае 65 год. Так што пры дэфіцыце кваліфікаваных выкладчыкаў, фактычна выкінуць на вуліцу чалавека з вучонай ступенню далека не пенсійнага  ўзроста  нельга назваць інакш як недазваляльнай раскошай.
 
За гэты час Петр Мігурскі падрыхваў і з дапамогай магілеўскай сацыяльна-культурнай установы “Рэгіянальнае  бюро стратэгіі разьвіцьця і міру” выдаў кнігу «Магілёў: сацыяльна-эканамічны аспэкт».
 
Прэзентацыя выдання аб’емам 156 старонак і накладам 60 экзэмпляраў прайшла 2 мая ў памяшканні магілеўскага “Тэхнапарку”. На мерапрыемства былі запрошаны некалькі  дзесяткаў чалавек – журналісты, навукоўцы, адмыслоўцы, грамадзкія актывісты.
 
У сваей прамове Пётр Мігурскі адзначыў, што дае дае ацэнку стану эканомікі гораду і шляхоў яе разьвіцця на падставе афіцыйных статыстычных зьвестак і іх аналізу . Па словах эканаміста ў Магілёве кожнае другое прадпрыемства стратнае. Узровень беспрацоўя дасягае дзесяці працэнтаў. Толькі за апошнія тры гады ў горадзе амаль на сорак працэнтаў стала менш будаўнікоў — яны выехалі на заробкі ў суседнюю Расію.
 
Пётр Мігурскі адзначыў, што  калі кніга  будзе адэкватна ўспрынятая прадстаўнікамі улады, яна  дасць магчымасьць ім убачыць іншыя шляхі ў разьвіцці гораду.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.