Павел Севярынец: Дзякуй Богу, вясна. Мой тэрмін падыходзіць да завяршэння

Карэспандэнт БелаПАН наведаў апазіцыянера, які расказаў аб сваім жыцці ва ўмовах абмежавання волі.

Да заканчэння тэрміну, які палітык Павел Севярынец адбывае на «хіміі» ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, засталося каля пяці месяцаў. Карэспандэнт БелаПАН наведаў апазіцыянера, які расказаў аб сваім жыцці ва ўмовах абмежавання волі.



«Дзякуй Богу, вясна. Мой тэрмін падыходзіць да завяршэння. Тут значна лягчэй, чым тым, хто знаходзіцца ў зняволенні ў турмах і зонах, — адзначыў Севярынец. — Стаўленне адміністрацыі тут адносна роўнае. Напэўна, гэта тлумачыцца тым, што абмежаванне волі — гэта не яе пазбаўленне. Тут кожны крок можа быць выкладзены ў інтэрнэт, таму, скажам так, яны апасаюцца».

 

Спецкамендатура размешчана ў былым ваенным гарадку, дзе амаль усе пабудовы сёння здадзены ў арэнду. Каля інтэрната «хімікаў» абсталявана спортпляцоўка.

 

Напісаць Паўлу магчыма па адрэсе225143, Брэсцкая вобл., Пружанскі р-н, в. Куплін, ПУАТ-7

 

Паводле "Нашай нівы"


0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.