5 прычын напісаць Статкевічу: Тры гады без вясны
Мікалай Статкевіч ужо тры гады не бачыў вясны... Не бачыў у абсалютна прамым сэнсе - перад яго вачамі толькі муры і кавалачак неба праз краты...
"Мікола тры гады не бачыў вясны... У абсалютна прамым сэнсе - толькі муры і кавалачак неба праз краты... У яго было крыху лета і восень ў 2011-м... І ўсё..." - напісала ў Фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.
- Я сёння атрымала ліст ад Мікалая, - кажа Марына, - у якім ён дзякуе за новы тэлевізар, які два тыдні таму яму перадала, дзякуючы сябрам-аднапартыйцам. Пасля новага году яму, нарэшце, дазволілі тэлевізар... Да гэтага ён мог толькі радыёкропку слухаць некалькі гадзін на дзень. Дык вось, ён перадаў падзяку і напісаў, што, дзякуючы гэтаму, ведае цяпер, "што у вас ужо новае лісце на бярозах з'явілася".
Уявіць страшна, што чалавек лісце на дрэвах бачыць толькі ў сюжэтах з навін. І тое - радасць, бо мінулыя дзве вясны, акрамя муроў і неба праз краты, не меў і гэтага.
Марына Адамовіч паведаміла таксама, што працягваюцца праблемы з ліставаннем - апошнім часам лісты з турмы даходзяць праз адзін.
- Якой логікай кіруецца мясцовая адміністрацыя, зразумець цяжка, -зазначае жонка Мікалая Статкевіча, - бо лісты, у якіх ён паўтарае змест канфіскаваных, да мяне даходзяць. Мабыць, проста, загадалі праз адзін "прапускаць", вось і шчыруюць.
Адазваўся палітвязень і на няспраўджаныя аптымістычныя чаканні вызвалення на Вялікдзень:
"Шчыра кажучы, вельмі здзівілі дастаткова масавыя, як я зразумеў, чаканні вызвалення на Вялікдзень. "БГ" нават апытанне на сайце рабіла. Андрэя і Дзіму вызвалілі на Вялікдзень выпадкова. Проста, цягнулі з разглядам іх прашэнняў у спадзяванні, што я і Зміцер далучымся. І дацягнулі да паседжання камісіі па памілаваннях, якая засядае двойчы ў год - у сярэдзіне вясны і ў сярэдзіне восені. І пры чым тут Вялікдзень? Гэта ж так нехарактэрна для праваслаўных атэістаў".
Паводле http://www.statkevich.org/news.php
Напішы ліст Міколу Статкевічу:
212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а турма № 4
Post new comment