Салігорск: Грамадскія актывісты далучыліся да інфакампаніі салідарнасці "Тыдзень палітвязня" (фота)

Грамадскія актывісты беларускай сталіцы шахцёраў далучыліся да інфармацыйнай кампаніі салідарнасці з палітычнымі зняволенымі “Тыдзень палітвязня”. У межах кампаніі прадстаўнікі розных арганізацый і партый з Салігорску даслалі паштоўкі ды лісты беларускім палітвязням.

- На жаль, для Беларусі наяўнасць палітвязняў стала ўжо нейкай штодзённасцю, - кажа маладафронтавец Ілля Шыла. - Даслаць паштоўку ці ліст са словамі падтрымкі ёсць той мінімальнай праявай салідарнасці, якую можа выявіць кожны, і якая так важная для нашых зняволеных паплечнікаў.

Сябра партыі БНФ Павал Батуеў амаль год правёў за межамі краіны, у Запаляр’і на далёкай поўначы, але і там не забываўся на салідарнасць з палітычнымі вязнямі. Па вяртанні на радзіму актывіст таксама прыняў удзел у кампаніі “Тыдзень палітвязня”:

- На месцы цяперашніх палітычных зняволенных, па сутнасці, мог апынуцца любы з нас. Як грамадзянін і хрысціянін праяўленне салідарнасці ў такіх абставінах лічу сваім асабістым доўгам,  - кажа Павал.

Нагадаем, у Беларусі цяпер 11 палітычных вязняў. Гэта старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, актывіст гэтай жа арганізацыі Эдуард Лобаў, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, асуджаныя па «справе анархістаў» Ігар Аліневіч, Аляксандр Францкевіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка.

 

паводле ПЦ "Вясна"

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.