5 прычын напісаць Змітру Дашкевічу: бо ён любіць Беларусь!
Дадзены фільм прысвечаны лідару “Маладога Фронту” Змітру Дашкевічу, які з 18 снежня 2010 года знаходзіцца за кратамі па надуманым абвінавачванні ў злосным хуліганстве.
Насамрэч яго пакаралі двума гадамі за ягоную грамадска-палітычную дзейнасць, за адстойванне ідэалаў вольнага грамадства і незалежнай Беларусі.
Зміцер Дашкевіч разам з Эдуардам Лобавым быў затрыманы за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.
28 жніўня палітвязень быў паўторна асуджаны нібыта за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, і да ягонага тэрміну дадаўся яшчэ 1 год калоніі.
На волю Зміцер Дашкевіч павінен выйсці 28 жніўня 2013 года.
Post new comment