5 прычын напісаць Эдуарду Лобаву: "пакуль да парада ў Мінску рыхтуюцца расійскія дэсантнікі, напішы дэсантніку беларускаму!"

Да вайсковага парада, які мае адбыцца ў Мінску 3 ліпеня адмыслова рыхтуюцца расейскія вайскоўцы. Ажно 300 дэсантнікаў з Пскова маюць прыняць удзел у зладжаным па цэнтры беларускай сталіцы шэсці. Вось так у прымеркаваны да "дзяржаўнага Дня Незалежнасці" параду возмуць удзел жаўнеры, якія не маюць аніякага дачыненна ані да здабыцця Незалежнасці Беларуссю, ані да яе захавання.

У гэты самы час за кратамі знаходзіцца Эдуард Лобаў, віцебскі дэсантнік і шчыры патрыёт. Напярэдадні парадаў і спякотнага лета ў за сценамі калоніі Эдуарду вельмі патрэбна падтрымка і адчуванне салідарнасці.

 

Хто такі Эдуард Лобаў?

Актывіст “Маладога Фронту”. Нарадзіўся ў Вільні 1-га снежня 1988 году. Ужо ў 8-ай класе сярэдняй школы вырашыў звязаць сваё жыцьцё з войскам. Чытаў адмысловую літаратуру, займаўся спортам. На службу трапіў у Віцебскі дэсант. Па вяртанні з войска Эдуард актыўна ўключыўся ў працу “Маладога Фронту”, неўзабаве стаў кіраўніком Менскай гарадзкой арганізацыі.

Храналогія пераследу

Эдуард Лобаў быў асуджаны да чатырох гадоў зняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Такое рашэнне абвясьціла 24 сакавіка 2011 г. у судзе Маскоўскага раёну Менску судздзя Алена Шылько. 22-гадовы актывіст “МФ” быў прызнаны вінаватым на падставе часткі 3 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу – “асабліва злоснае хуліганства”.

Эдуард Лобаў разам са старшынём “Маладога Фронту” Змітром Дашкевічам быў затрыманы ў Мінску 18 снежня 2010 году. Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкаму, у двары жылога дому па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі мінакоў – Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманьне Лобава і Дашкевіча было прэвэнтыўнай мерай спецслужбаў і міліцыі напярэдадні выбараў прэзыдэнта, якія адбываліся на наступны дзень.

Да суда Эдуард утрымліваўся ў Жодзінскім СІЗА, з пачатку сакавіка 2011 г. – у Мінскім СІЗА па вул. Валадарскага.

З 7 красавіка 2011 г. адбывае прысуд у Івацэвіцкай калёніі № 22 (так званых “Ваўчыных норах”). У адным з лістоў напачатку 2012 г. вязень напісаў, што сячэ дровы, і што ў калоніі, якая знаходзіцца ў лесе, не вельмі добра з радыяцыйным фонам: яна знаходзіцца на месцы былой вайсковай часткі.

Напісаць Эдуарду можна па адрасе: 225295, Віцебская вобл., Івацэвічы 5, а/с 20, ПК 22

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.