5 прычын напісаць Змітру Дашкевічу: бо хутка сустрэча!
Жонка палітвязня нагадвае, што той меўся выйсці на волю 19 снежня 2012 году з калоніі агульнага рэжыму. Цяпер жа, чакаецца ягонае вызваленне з гарадзенскай турмы строгага рэжыму.
Учора да Насты Дашкевіч патэлефанавалі з Першамайскага РАУС і пыталіся ў яе і ейнага бацькі, ці яны не супраць, каб пасля вызвалення Зміцер жыў у іх на кватэры. Пра гэта Наста Дашкевіч напісала на сваім профілі ў “Facebook’у”.
Прычым міліцыянты папрасілі таксама Насту нагадаць Змітру пасля яго вяртання, каб той завітаў у РАУС. Гэта дае падставу меркаваць, што вызваленне павінна адбыцца неўзабаве. У 2008 годзе, падчас папярэдняй адлігі ў адносінах паміж Менскам і Еўразвязам, лідара “Маладога фронту” выпусцілі за паўтара месяца да заканчэння тэрміну.
“Па гэтых званках ясна, што турма рыхтуе дакументы на нагляд. Цымус адсутнасці рэабілітацыі ў тым, што Зміцер, каторы з 19 снежня 2010 года ў турме, калі выйдзе па сваім званку, на што я вельмі спадзяюся, будзе мець нагляд, знаходзіцца ў іх пад кантролем і калпаком. Ну там не ведаю: за мяжу выезд забаронены, за межы Менску таксама, а 22-й быць па месцу рэгістрацыі і г.д. То бок, вось нельга так адседзець свой срок да званка і “аддзелацца” ад іх? А колькі таго нагляду дадуць? Год? Два? Да наступных прэзідэнцкіх?”, – напісала Наста Дашкевіч.
Змітра Дашкевіча пасля дадатковага тэрміну за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі” мусяць вызваліць з-за кратаў праз 2 месяцы, напрыканцы жніўня.
Паспець напісаць Змітру Дашкевічу магчыма: 230023, г.Гродна, вул.Кірава, 1, турма №1
Post new comment