5 прычын напісаць Паўлу Севярынцу: напішы разам з Гарадзенцамі!
Сёння ў Гародні пройдзе акцыя «Гарадзенцы ў падтрымку палітвязняў». Ад 16.00 да 20.00 па адрасе: Будзёyнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку) кожны ахвотны зможа напісаць паштоўку беларускім палітвязням.
У часе акцыі выступіць вядомы гарадзенскі музыка Алесь Дзянісаў з сябрамі.
Уваход вольны. Асадкі, паштоўкі і высылку адрасатам гарантуюць мясцовыя праваабаронцы, арганізатары акцыі. Пры сабе дастаткова мець толькі падрыхтаваны тэкст са словамі гонару і падтрымкі палітычным зняволеным у Беларусі.
паводле nn.by
Post new comment