5 прычын напісаць Мікалаю Аўтуховічу: "Каб пабачыць рэчаіснасць"
Напэўна абывацель сёння складана ўяўляе, чым і як жывуць людзі, якія крыху больш як 20 гадоў таму павернуліся з Аўганістану. За руцінным і манатонным жыццём іх поспехі, трагедыі і дасягненні досыць цяжка заўважыць.
Таму жыццё і няпросты шлях ваўкавыскага прадпрымальніка Міколы Аўтуховіча можа досыць шмат распавесці цікаўнаму чытачу. Адмысловы фільм "Мікола Аўтуховіч. Справа №..." дапаможа болей даведацца пра лёс і дзейнасць палітзняволенага і дасць пабачыць беларускую рэчаіснасць ягонымі вачыма.
Post new comment