Салідарнасць яднае
Гомельскія грамадскія актывісты з “Нашай альтэрнатывы”, “Маладога фронту” і кампаніі “Гавары праўду” падтрымалі ініцыятыву Камітэту “Салідарнасьць”, паведамляе Радыё “Рацыя”.
Мясцовыя актывісты падпісалі каля пяцідзесяці паштовак і напісалі каля трыццаці лістоў. Прадстаўнік “Гавары праўду” Валеры Сляпухін кажа, што такім чынам гомельцы вырашылі выказаць маральную падтрымку палітычным зняволеным.
Валеры Сляпухін:
- Па-першае, акцыю хацелася зладзіць, каб паказаць, што Гомель таксама далучыўся да “Тыдня салідарнасці”, які ідзе цяпер па краіне. А па-другое, трэба падтрымліваць і ні ў якім разе не забываць пра палітвязняў, каб хаця б пару цёплых словаў яны пачулі.
Юлія Сівец, Радыё Рацыя, Гомель
Фота: Юлія Сівец
Post new comment