5 прычын напісаць Бяляцкаму: яго лісты даюць надзею.

Пра ліставанне з Алесем Бяляцкім расказваюць людзі, якім ён піша.

Паліна Сцепаненка, журналіст, пісьменнік, паплечніца Алеся Бяляцкага:

“Алесь Бяляцкі  - чалавек вельмі моцны духам. У свой час ён напісаў артыкул ”Чаму я не стаў ксяндзом”. Ен сапраўды пра гэта вельмі сур’ёзна думаў, і  мне здаецца, што ксендз з яго атрымаўся  бы вельмі добры, таму што  ён чалавек, які можа перадаваць сваю энэргію іншым людзям і падтрымліваць духоўна. Такіх людзей вельмі мала. І зараз людзі чакаюць яго лістоў, каб – як гэта не дзіўна - менавіта ад яго атрымаць нейкую  маральную дапамогу і падтрымку.

Мы   іншым разам пішам  палітвязням адны і тыя ж словы - чакаем, спадзяемся на хуткую сустрэчу... Алесь знаходзіць словы для кожага асаблівыя. Атрымліваецца, што ён часам нас тут на волі можа больш падтрымаць, чым мы яго за кратамі.

Ведаеце, не толькі я,  калі пішуАлесю, то я як на споведзі расказваю яму пра свае праблемы, часам скарджусь то на адно, то на другое. Алесь заўсёды  знойдзе  словы, каб падбадзерыць і суцешыць, даслаць паштоўку з цёплымі пажаданнямі  менавіта ў дзень тваіх народзінаў... Іншым разам сорамна, што вось чалавек піша з турмы такія лісты аптымістычныя, а ты тут на волі ўсё ныеш.

Яго лісты  нейкі дух удыхаюць у людзей, даюць надзею. Вельмі хочацца, каб ён быў сапраўды побач, разам з намі.”

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.