5 прычын напісаць Бяляцкаму: каб даведацца больш пра чалавека, які ўсё жыццё бараніў нашы агульныя правы
Алесь БЯЛЯ́ЦКІ — беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца, нарадзіўся 25 верасня 1962 году. Скончыў сярэднюю школу №5 г. Светлагорска, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру Інстытута літаратуры Ан Беларусі.
У 1986 годзе разам з незалежнымі маладымі літаратарамі Анатолем Сысам і Адамам Глобусам стварыў суполку “Тутэйшыя. Яны бралі ўдзел у першых незалежных мітынгах ужо ў 1987 годзе. А ў снежні гэтага ж году на Першым вольным Сойме Канфэдэрацыі беларускіх суполак, на які сабралася каля 100 моладзевых арганізацый, зыніцыявалі стварэнне аб’яднання беларускай моладзі. Прынятая на сойме праграма палітычных пераўтварэнняў лягла ў аснову будучай праграмы БНФ
19 кастрычніка1988 годуАлесь Бяляцкі стаў сузаснавальнікам першай праваабарончай арганізацыі “Мартыралёг Беларусі” і сябрам арганізацыйнага камітэту БНФ. Яму было 27 гадоў. Літаральна праз пару тыдняў 30 кастрычніка 1988 году ў Менску адбылося легендарнае шэсце Дзяды. Бяляцкага тады затрымалі як арганізатара і далі штраф у 200 савецкіх рублёў.
З 1989 па 1998 гады пасля заканчэння аспірантуры Алесь Бяляцкі кіраваў літаратуразнаўчым музеем Максіма Багдановіча. Музей стаў адным з цэнтраў грамадзянскай супольнасці – у ім былі зарэгістраваныя бадай з 50 разнастайных недзяржаўных арганізацыяў. У музеі на Рабкораўскай засядала ўправа БНФ. Праводзіліся сотні мерапрыемстваў, кожны год выдаваліся кнігі.
На хвалі рэпрэсіяў пад час масавых акцый увесну 1996 году Алесь Бяляцкі заснаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна»: Да 2003 году, калі арганізацыя была забароненая беларускімі ўладамі, яна паспела стварыць моцную агульнанацыянальную структуру. «Вясну» забаранялі, праводзілі вобшукі, канфіскоўвалі тэхніку, Алеся затрымлівалі на пікетах і мітынгах.
Нягледзячы на нелегальны статус ва ўласнай краіне – Вясна паўнавартасны сябра міжнароднай супольнасці праваабарончых арганізацый.Ужо пасля фактычнага закрыцця Вясна стала сябрам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека -- FIDH, а Бяляцкі яе віцэ-прэзідэнтам.
У 2006 годзе Вацлаў Гавэл уганараваў Алеся Бяляцкага прэміяй Homo Homini, якой узнагароджваюць праваабаронцаў з усяго свету. Алеся вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру ў тым жа 2006 годзе. А 3 кастрычніка 2011 году быў заснаваны аргкамітэт па вылучэньні Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру 2012.
4 жніўня 2011 году Алеся Бяляцкага арыштавалі. Ён быў абвінавачаны ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса). Міністэрства юстыцыі Літвы і Генпракуратура Польшчы выдалі беларускім уладам інфармацыю пра рахункі Алеся Бяляцкага ў замежных банках. На гэтыя рахункі паступала фінансавая дапамога пацярпелым ад рэпрэсіяў беларускіх уладаў
Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» быў асуджанына 4,5 года турмы ў лістападзе 2011 г. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на яго рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць.
Краіны ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. ЯныпатрабуюцьадуладаўБеларусівызваліцьправаабаронцу.
Фундацыя імя Генрыха Бёля ўзнагародзіла ў ліпені 2012 г. віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, палітвязня Алеся Бяляцкага прэміяй Пэтры Кэлі . Узнагароду ўручылі ў Берліне Наталлі Пінчук, жонцы зняволенага праваабаронцы.
Алесь Бяляцкі адмовіўся ад грашовага складніка прэміі— 10 000 еўра. Ён папрасіў накіраваць гэтыя грошы на падтрымку праваабарончай дзейнасці ў Беларусі.
Напішы Алесю Беляцкаму: 213807, Магілеўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага 1, ПК № 2
Post new comment