Моладзь выказала салідарнасць з палітычнымі вязнямі

Маладзёны з Гомеля сустрэліся, каб выказаць падтрымку беларускім палітвязням.

Сустрэча адбылася на кватэры аднага з удзельнікаў імпрэзы, падчас якой хлопцы і дзяўчаты падпісалі паштоўкі, якія распаўсюджвае Камітэт “Салідарнасьць” у межах агульнарэспубліканской  акцыі “Тыдзень палітвязня”.

У праграме моладзевай сустрэчы адбыўся таксама канцэрт мінскага барда Сяргея Башлыкевіча і гомельскіх музыкаў.

Прысутныя на вечарыне маладыя людзі выказалі надзею, што іх паштоўкі змогуць падтрымаць тых дзевяць  чалавек, якія  зараз па палітычных матывах знаходзяцца за кратамі ў  калоніях і турмах Беларусі.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.