5 прычын напісаць Алесю Бяляцкаму: Каб бегчы далей!

Зраніцы я зноў бягу па беразе Жэнеўскага возера па знаёмым ужо маршруце. Лена саступаюць мне дарогу заклапочаныя сваімі справамі шпакі. І зноў дабягаю да знаёмай пляцоўкі над возерам, дзе, трохі счакаўшы, пачынае наразаць кола вакол мяне вяртлявы бурундук. Ён шабуршыць ігліцай, заскоквае на дрэвы, потым спуска- ецца па стромкім падпорным муры ўніз, да наваленых паўз бераг камянёў. Я адпачываю, схіліўшыся над парэнчамі, і заўважаю, як цераз камяні, удоле, каля самай вады, перапаўзае і хаваецца ў вільготных цёмных шчылінах вялізны жоўты пацук, ці андатра.

 

Высока ўгару б’е вадзяны фантан, па вадзе плаваюць качкі. Яны ледзь заўважныя. З вады, як перыскопы, тырчаць адно расфарбава- ныя шыі і галовы. Увесь час нейкія новыя адкрыцьці. Першая сустрэча ў гэты дзень была са сьпецпрад- стаўніком Камісіі па “свабодзе выказваньняў” містэрам Лігабо. Мажны афрыканец, з шырокім залатым бранза- летам і залатым неверагоднай таўшчыні ланцугом на тоўстай у складках тлушчу шыі, сядзеў, сонна слухаючы мяне пра сітуацыю ў Беларусі з мітынгамі, пікетамі, газе- тамі, радыё і тэлевізіяй. Навошта я яму ўсё гэта кажу? – самотна думалася мне, ён жа, мабыць, нейкі сын ці пляменьнік караля сваёй краіны, і выбралі яго на гэтую пасаду ў выніку міжнароднага кампрамісу, і ён чакае тут, бавіць час, пакуль вызваліцца каралеўскі пасад, а што ў іх там робіцца з гэтай свабодай выказваньня, дык адзін Бог ведае.

 

І памыліўся! Выслухаўшы мяне, сьпецпрадстаўнік прачнуўся і пачаў задаваць сэнсоўныя і дакладныя пытаньні пра ўплыў на сітуацыю ў Беларусі ўкраінскай рэвалюцыі, пра ролю Расіі і пра еўрапейскую пазіцыю, аносна правоў чалавека ў Беларусі. Я толькі пасьпяваў адказваць. А ў канцы размовы ён і зусім зьдзівіў мяне, загаварыўшы па-расейску. Ці не ва універсітэце Патрыса Лумумбы вы вучыліся, карцела мне спытацца ў яго. Ён, як падслухаўшы, распавёў, што працаваў амбасадарам у Савецкім Саюзе пяць гадоў і быў у Кіеве, таму заўсёды цікавіцца тым, што адбываецца ў нашым рэгіёне.

 

Напрыканцы ён паабяцаў, што будзе рабіць усё магчымае, каб прыцягваць увагу да гаротнага становішча з правам на свабоду выказваньняў у Беларусі.

 

Затым у нас была сустрэча з прадстаўніком мексіканскай дэлегацыі. Ён быў нечым падобны да бразільца, з гальштукам і вусікамі, продак іспанцаў з ледзь заўваж- ным дамесам мясцовай індзейскай крыві. Мексіканцы ўстрымаліся пры галасаваньні за пастаноўку на абмер- каваньне рэзалюцыі па Беларусі, хаця потым, гэтаксама як бразільцы, галасавалі за рэзалюцыю. Я зноў жа прасіў яго ўважліва паставіцца да гэтай рэзалюцыі, нягледзячы на тое, што інтарэсы Мексікі пралягаюць даволі далёка ад Беларусі, але зрабіць гэта дзеля элементарнай спра- вядлівасьці і дзеля абароны правоў чалавека ва ўсім сьвеце...

 

Сьвет вельмі малы, усё ў ім узаемазьвязана, дапамажыце нам, а калі-небудзь і мы дапаможам вам, папрасіў я яго. Можа гэта гучала трохі пафасна, але тут, у Палацы Нацыяў ягоная Мексіка здавалася і не такой ужо далёкай ад Беларусі. І зноў я заўважыў, як падчас размовы паўз наш столік у кавярні прабег нехта з беларускай дэлега- цыі, скоса пазіраючы на нас. Адсочваюць, адсочваюць кожны крок! Ну і халера з імі.

 

Пасьля абеду мы сустракаемся з Лейлай Зэругі, старшынёй Працоўнай групы па адвольных затрыманьнях. Спадарыня Лейла хоць і ў гадах, але прыцягвае ўвагу яркаю ўсходняй прыгажосьцю. У яе далікатны макіяж, гу- стоўныя ўпрыгажэньні, такія жанчыны, думаецца мне, і даводзяць мужчынаў да самагубства. Але спадарыня Лей- ла была ў сябе на радзіме, у Алжыры, суддзьёй, а зараз езьдзіць па ўсім сьвеце, спрабуе хоць неяк паўплываць на самадурскія рэжымы, каб тыя не катавалі і не кідалі беспрычынна ў турму палітычных апанентаў. У яе гучная пасада, падмацаваная ўсім аўтарытэтам ААН, але рашэньні Працоўнай групы толькі рэкамендацыйныя. Мы ўжо знаёмыя з ёй, сустракаліся ў Менску, куды дэлегацыя ад Працоўнай групы прыяжджала ў жніўні 2004 году. Яны сустракаліся як з уладамі, так і з беларускімі права- абаронцамі. Праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі зараз выціснутыя з легальнага поля дзейнасьці, перайшлі на паўлегальны стан і могуць уплываць адно на грамадзтва, а ўлады глядзяць на іх як на шкоднікаў, якія падрываюць аўтарытэт. Мяне асабліва гэта не бянтэжыць. Вобразна кажучы, чым сядзець з імі за адным сталом, лепей ад іх трымацца далей – захаваеш і чалавечыя, і маральныя прынцыпы і, урэшце, нервы таксама. Бо столькі бруду, колькі зараз пераліваецца па ўладных беларускіх калідорах, а таксама вакол іх, мабыць, не было і пры Саветах.

 

Алесь Бяляцкі. Урывак з кнігі "Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера"

Спампаваць усю кнігу Алеся Бялякага "Прабежкі па беразе Жэнэеўскага возера" магчыма тут.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.